Зьбіты супрацоўнікамі АМАПу каардынатар руху “Зубр” Мікіта Сасім знаходзіцца ў 9-ай клінічнай бальніцы з дыягназам “чэрапна-мазгавая траўма”.
19.09.2005.
Пра гэта ў Праваабарончы цэнтр ” Вясна” паведаміла каардынатар праваабарончай службы “Зубр” Ірына Тоўсьцік. Мікіта Сасім быў зьбіты 16 верасьня ў Мінску падчас акцыі “Мы памятаем”, прысьвечанай 6-ым угодкам зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара і бізьнесьмена Анатоля Красоўскага. Апрача Мікіты Сасіма ў гэты дзень атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці яшчэ шэсьць удзельнікаў.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








