Незалежныя выданні ізноў спрабуюць вярнуцца ў дзяржаўную сістэму распаўсюду

2009 2009-06-10T15:40:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nezalezhnyja_vydanni.jpg

Недзяржаўныя рэгіянальныя газеты ў чарговы раз звярнуліся да «Белпошты» і «Саюздруку» з прапановамі ўзнавіць супрацоўніцтва. На фоне нядаўняга паседжання грамадскай каардынацыйнай рады па СМІ рэдакцыі выданняў спадзяюцца на станоўчы вынік.

 

4 чэрвеня ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» — заснавальнік і выдавец баранавіцкай незалежнай газеты «Intex-press» — накіраваў ліст да дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстаблсаюздрук» з просьбай заключыць дамову на распаўсюд выдання праз газетныя кіёскі ў Баранавічах, Баранавіцкім раёне і Ляхавічах. У той жа дзень просьба ўключыць газету ў падпісны каталог была даслана на адрас Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта».

 

Выдавец рэгіянальнай газеты «Нясвіжскі час» ПУП «ІнтэксПрэс-Рэгіён» 5 чэрвеня звярнуўся да кіраўніцтва Нясвіжскага аддзялення «Мінаблсаюздруку» з прапановай ўзнавіць рэалізацыю “НЧ” праз гандлёвую сетку прадпрыемства.

 

Акрамя таго, «ІнтэксПрэс-Рэгіён», які выдае таксама газету «Ганцавіцкі час», адрасаваў старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміру Сталярову просьбу аб акрэдытацыі пры выканкаме журналістаў Пятра Гузаеўскага і Ірыны Дамарацкай.

 

«Акрэдытацыя дазволіць больш аператыўна атрымліваць інфармацыю пра тое, чым жыве раён, над вырашэннем якіх праблем працуе яго кіраўніцтва», — тлумачыць ў сваім звароце да кіраўніка раённай адміністрацыі дырэктар ПУП «ІнтэксПрэс-Рэгіён» Аляксей Белы.

 

Як зазначаюць выдаўцы рэгіянальных выданняў, цягам бліжэйшых тыдняў будзе бачна, наколькі зацікаўленыя ў супрацы з незалежнай прэсай чыноўнікі, а таксама наколькі важкім з’яўляецца аўтарытэт грамадскай каардынацыйнай рады па СМІ для кіраўнікоў прадпрыемстваў “Белпошты” і “Саюздруку”.

 

Нагадаем:

На другім паседжанні грамадская каардынацыйная рада па СМІ разглядала пытанне вяртання шэрагу недзяржаўных друкаваных СМІ ў дзяржаўную сістэму распаўсюду. (Абмеркаванне праблемы было ініцыявана сябрам рады, старшынёй ГА “БАЖ” Жаннай Літвіной.) У выніку сябры рады вырашылі накіраваць рэкамендацыі кіраўнікам прадпрыемстваў “Белпошты” і “Саюздруку”, а таксама кіраўнікам рэдакцый, у якіх на сёння існуюць праблемы з распаўсюдам, абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international