Лявон Вольскі: “Нічога мы не зменім, калі заб’ем чалавека, які здзейсніў нават вельмі страшнае злачынства. Апроч таго, гэта будзе нараджаць усё новую і новую крыважэрнасць” (Відэа)
Лявон Вольскі, легенда беларускага року, заснавальнік гуртоў “Мроя”, NRM і музычнага праекту “Крамбамбуля”, далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання, абвешчанай праваабаронцамі Беларусі:
“Ведаеце, я абсалютна катэгарычна выступаю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі і наогул у свеце. Нават смешна казаць, што гэта не цывілізавана. Папросту гэта ўжо не вандалізм, хутчэй, нейкія дагістарычныя часы…
Нічога мы не зменім, калі заб’ем чалавека, які здзейсніў злачынства, нават вельмі і вельмі страшнае злачынства. Паверце мне, нічога гэта не зменіць. Апроч таго, гэта будзе нараджаць усё новую і новую крыважэрнасць.
На маю думку, супраць адмены смяротнай кары могуць быць людзі, якія пераследуюць нейкія палітычныя мэты, альбо тыя людзі, якія па натуры сваёй вельмі крыважэрныя і не вельмі добрыя”.