"Зялёныя" абураныя масавым усыпленьнем сабак у Менску

2009 2009-06-09T14:51:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларуская партыя "Зялёныя" (БПЗ) патрабуе ад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі тэрміновага прыняцця закона, які абараняе жывёл ад жорсткага абыходжаньня. Такое патрабаваньне ўтрымоўваецца ў рэзалюцыі цэнтральнай рады БПЗ.

 

Як паведаміў БелаПАН лідэр партыі Алег Новікаў, неабходнасць такога звароту паўстала ў сувязі з тым, што на мінулым тыдні на Мінскім прадпрыемстве "Фаўна горада", якое займаецца адловам і ўтрыманьнем безнаглядных жывёл, адбыліся масавыя ўсыпленьні сабак. Большасьць жывёл былі здаровыя, прышчэпленыя і знаходзіліся пад сталай апекай валанцёраў.

 

Па наяўнай інфармацыі, кіраўніцтва прадпрыемства мае намер праводзіць падобныя ўсыпленьні пастаянна.

 

"У апошнія месяцы адбываецца сур'ёзнае пагаршэньне ўмоў утрыманьня тых жывёл. Якія патрапляюць на гэтае прадпрыемства. Кіраўніцтва "Фаўны горада" абмяжоўвае доступ да жывёл валанцёраў, якія спрабуюць добраахвотна і за ўласныя сродкі палегчыць іх пакуты", - гаворыцца ў рэзалюцыі БПЗ.

 

Партыя патрабуе гуманізацыі прававой сістэмы адлову і ўтрыманьня безнаглядных жывёл. "Для гэтага службы. Якія гэтым займаюцца павінны, першым чынам, як мага хутчэй быць выведзеныя з сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у сілу спецыфікі, згодна з якой жывыя істоты разглядаюцца толькі як падлеглае знішчэньню смецьце", - лічыць Новікаў.

 

Па яго словах, БПЗ гатовая распрацаваць праект такога закона і перадаць яго ў Палату прадстаўнікоў і цэнтр па законатворчай дзейнасьці пры Адміністрацыі прэзідэнта. "Я спадзяюся, што гэты законапраект будзе готаў да восеньскай сесіі парламента", - сказаў Новікаў.

 

Партыя "Зялёныя" таксама заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян забраць жывёл з гадавальніка "Фаўна горада", каб забяспечыць ім нармалёвыя ўмовы існаваньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international