Віншуем Івана Шылу з паспяховай здачай іспыту!

2009 2009-06-09T17:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_shkola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота Нашай Нівы

фота Нашай Нівы

Іван, віншуем цябе з гэтай перамогай! Няхай і надалей жыццё цябе песціць прыемнымі момантамі, бо, без сумневаў, ты гэта заслужыў! Спадзяемся, што наведвальнікі spring96.org з задавальненнем далучаюцца да віншаванняў!

 

Іван Шыла, моладзевы лідар з Салігорску, 9 чэрвеня на 9 балаў здаў іспыт па англійскай мове за курс сярэдняй школы. Гэта дазваляе яму атрымаць атэстат пра сярэднюю адукацыю.

Нагадаем, што летась Івана выключылі з Салігорскай сярэдняй школы №4, пазбавіўшы магчымасці здаць апошні іспыт. Праз паўгады юнака прымусова забралі ў войска. Ён служыць у войсках супрацьпаветранай абароны пад Лепелем.

Доўгі час Іван дамагаўся магчымасці даздаць іспыт. На гэтым шляху яму чыніліся перашкоды. І толькі пасля  асабістага звароту да міністра абароны Мальцава Іван такую магчымасць прадаставілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international