10 чэрвеня – суд над праваабаронцам Леанідам Свецікам

2009 2009-06-09T11:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Сьвецік

Леанід Сьвецік

Разгляд крымінальнай справы віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка ў Віцебскім абласным судзе прызначаны на  10 чэрвеня. Суддзёй у гэтай справе прызначана Галіна Урбановіч. Леаніда Свеціка вінавацяць у распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці па ч.1 арт. 130 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь.

 

Нагадаем, што праваабаронца Леанід Свецік быў абвінавачаны адразу па двух артыкулах Крымінальнага Кодэксу: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (арт. 130 КК) і паклёп у адносінах да прэзідэнта Беларусі (арт. 367 КК). Падчас правядзеньня следства пракуратура зняла абвінавачаньне па арт. 367 КК за адсутнасьцю доказаў здзяйсненьня злачынства. У праваабаронцы ўзятая падпіска аб нявыездзе. Сваёй віны Леанід Свецік не прызнае і лічыць, што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасьць.

 

Міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў Front Line 8 красавіка накіравала ліст да прэзідэнта Беларусі з заклікам неадкладна зняць абвінавачваньні з праваабаронцы Леаніда Свеціка, а таксама забяспечыць усім праваабаронцам Беларусі, якія праводзяць законную працу па абароне правоў чалавека, права на свабоду выказваньня і аб’яднаньня і свабодную дзейнасьць без абмежаваньняў і пераследу, уключаючы судовы пераслед.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international