Новая спроба легалізацыі ГА "Союз Чарнобыль-Беларусь"

2009 2009-06-08T16:35:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valchanin_aliaksandar.jpg
Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Кіраўніцтва грамадскага аб'яднання "Союз Чарнобыль-Беларусь" (Кіеў) будзе спрабаваць паўторна зарэгістраваць арганізацыю ў Беларусі. Такое рашэнне прынята 8 чэрвеня на пасяджэнні праўлення аб'яднання.

У інтэрв'ю БелаПАН старшыня "Саюза Чарнобыль-Беларусь" Аляксандр Валчанін нагадаў, што першая спроба рэгістрацыі ў Беларусі ў 2007 годзе завяршылася безвынікова, пасля чаго аб'яднанне было зарэгістравана ў Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны. У найбліжэйшыя два месяцы, паводле слоў Валчаніна, члены праўлення аб'яднання плануюць аб'ехаць рэгіёны Беларусі, сустрэцца з ліквідатарамі, інвалідамі-чарнобыльцамі і членамі іх сем'яў, пасля чаго ў Міністэрства юстыцыі будуць накіраваныя дакументы для рэгістрацыі.

Рашэнне паспрабаваць зарэгістраваць арганізацыю ў Беларусі прынята ў сувязі з палітыкай беларускіх уладаў, скіраванай на збліжэнне з Еўрасаюзам, а таксама з падпісаннем кіраўніком дзяржавы закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый".

Як лічыць Валчанін, легалізацыя аб'яднання на радзіме дазволіць "Саюзу Чарнобыль-Беларусь" сумесна з дзяржструктурамі вырашаць праблемы мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай трагедыі, прадастаўлення краіне гуманітарнай дапамогі, сацыяльнай абароны ліквідатараў і інвалідаў-чарнобыльцаў, а таксама будзе садзейнічаць росту іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне.

Сёння ў Беларусі жыве прыкладна 12 тысяч ліквідатараў-інвалідаў і амаль 100 тысяч грамадзян, якія ў 1986—1988 гадах бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС. "Саюз Чарнобыль-Беларусь" аб'ядноўвае каля 3 тысяч інвалідаў-чарнобыльцаў, ліквідатараў і членаў іх сем'яў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international