Высновы сацыёлагаў сьведчаць аб недаверы да наступных выбараў грамадзян Беларусі

2005 2005-09-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Славацка-беларуская працоўная група правяла сацыялягічныя дасьледаваньні адносінаў беларускага грамадзтва да дзейнага рэжыму і магчымасьцяў мабілізацыі ягоных апанэнтаў. Вынікі дасьледаваньня сьведчаць пра пасіўнасьць і нерашучасьць, недавер да магчымасьці свабодных і справядлівых выбараў, паведаміла Радыё Свабода.

У сумеснай групе працавалі прадстаўнікі славацкага фонда “Понціс”, сацыялягічнай лябараторыі Андрэя Вардамацкага і Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.

Напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году сацыёлягі зрабілі выснову, што ў Беларусі людзі не ўспрымаюць выбары як інструмэнт дэмакратыі, а хутчэй як сродак, які выкарыстоўвае ўлада, каб гарантаваць сваю будучыню. Толькі 49% апытаных у Беларусі грамадзян мяркуюць, што выбары 2006 года могуць быць вольнымі і сумленнымі. Сярод спосабаў забесьпячэньня сумленнасьці выбараў рэспандэнты аддаюць перавагу незалежнаму назіраньню (37%) і паралельнаму падліку галасоў (25%), а не страйкам і масавым мітынгам пратэсту, што было пад час аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international