“Сьмерць” гуляла па Нямізе ў атачэньні пераапранутых міліцыянтаў

2009 2009-06-08T18:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niamiga1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя за адмену смяротнага пакараньня

Акцыя за адмену смяротнага пакараньня

У пятніцу, 5 чэрвеня некалькі валанцёраў Беларускага Хельсінскага камітэта спрабавалі правесьці ў Менску тэатралізаваны пэрформанс за адмену ў Беларусі сьмяротнага пакараньня.

Задоўга да пачатку акцыі каля Дому моды, што на скрыжаваньні праспэкту Пераможцаў і вуліцы Нямігі, пачалі канцэнтравацца пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі, якія нервова перамаўляліся па рацыях. Наводдаль прыхаваўся “славуты” намеснік начальніка Цэнтаральнага РУУСа Мінска Максім Грышчанка пад аховай амапу. Тым не меней, дзесятак валанцёраў з Беларускага Хельсінскага камітэту вырашылі правесьці перфоманс за адмену смяротнага пакараньня ў Беларусі.

 

Сімвалічныя вобразы ваеннага, сьмерці, ды ката ў адпаведных строях і масках адразу прыцягнулі ўвагу мінакоў і... аператыўнікаў. Лопаліся балонікі, якія надзімалі ўдзельнікі перфомансу, а супрацоўнікі міліцыі, пасьля праверкі дакументаў, адразу папярэдзілі удзельнікаў перфомансу ад адміністрацыйнай адказнасьці за правядзеньне масавага мерапрыемства. Некалькі пераапранутых міліцыянтаў, разам з аператарам БТ,  здамалі акцыю на відэа.

 

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч паспрабаваў растлумачыць міліцэйскаму начальству, што іх патрабаваньні ня маюць падстаў, паколькі кожны грамадзянін згодна артыкулу 35 Канстытуцыі Беларусі мае права на “свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацый і вулічнага пікетаваньня” і нагадаў, што мастацкі перфоманс зусім не падпадае пад дзеяньне Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Аднак прадстаўнікі міліцыі былі настроены рашуча і таму далей удзельнікі акцыі раздавалі гараджанам спецыяльныя паштоўкі з заклікам да прэзідэнта Беларусі адмяніць смяротнае пакараньне.

Пад час акцыі быў затрыманы Ільля Петравец, які здымаў перфоманс на відэа, быў затрыманы і дастаўлены ў РУУС для высвятленьня асобы.


Нагадаем што з 1 студзеня праходзіць агульнаграмадзянская кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня ў Беларусі”, у межах якой запланавана правядзеньнt разнастайных акцый і інфармацыйных мерапрыемстваў.

 

 

Фота ПЦ "Вясна"

Акцыя за адмену смяротнага пакараньня
Акцыя за адмену смяротнага пакараньня

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international