Разгляд скаргі Сяргея Мурашкі ў жодзінскім судзе працягнецца 16 верасьня.

2005 2005-09-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
14 верасьня Жодзінскі суд пачаў разгляд скаргі актывіста “Маладога фронту” Сяргея Мурашкі на выключэньне яго з Жодзінскага палітэхнікума. Нагадаем, актывіст моладзевага руху да траўня сёлетняга году вучыўся тут на другім курсе, аднак пасьля ўдзелу ў апазыцыйнай чарнобыльскай акцыі ў Менску яго адлічылі з навучальнай установы.

Разглядала скаргу Сяргея Мурашкі судзьдзя Ала Паплеўка. Яна паведаміла, што былы навучэнец лічыць сваё выключэньне з тэхнікума неабгрунтаваным. Прычынай адлічэньня, як вынікае з загаду дырэктара, ёсьць шэраг вымоваў Мурашку, якія сталі наступствамі парушэньняў правілаў унутранага распарадку ўстановы. Аднак сам Сяржук лічыць, што сапраўдныя прычыны адлічэньня – іншыя: “Адлічылі мяне за маю палітычную актыўнасьць. Падставай стаў мой удзел у “Чарнобыльскім шляху”. Усе выкладчыкі казалі: мы разумеем, але ж нічога зрабіць не маглі. І зараз на судзе кажуць, што і дрэнна вучыўся, і тое, і гэта”.

Як высьветлілася на судовым паседжаньні, Сяржук Мурашка меў добрыя адзнакі. За гэта ён атрымліваў у політэхнікуме падвышаную стыпэндыю.

Паколькі выкладчыкі політэхнікуму не памяталі шмат падрабязнасьцяў, зьвязаных з выключэньнем Мурашкі, судзьдзя папрасіла іх даць дадатковыя матэрыялы, а таксама выклікаць у якасьці сьведкаў шэраг навучэнцаў тэхнікуму, якія вучыліся разам з Мурашкам.
Нагадаем, выключэньне з Жодзінскага політэхнікума Сяржука Мурашкі спрычынілася ў траўні-чэрвені да галадоўкі пратэсту жодзінскіх актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху. Іх акцыя, мэтай якой было аднаўленьне актывіста “Маладога фронту” у якасьці навучэнца гэтай установы, доўжылася каля двух тыдняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international