Праваабаронца з Баранавіч не можа атрымаць дакументы на беларускай мове

2009 2009-06-05T10:52:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабаронца Сяргей Гоўша, афармляючы ў спадчыну бацькоўскі дом, накіраваў у Берасцейскі гіпразем заяву, што хоча атрымаць дакументы на беларускай мове. Але ні Берасцейскі гіпразем, ні Ляхавіцкае, ні Баранавіцкае бюро тэхнічнай інвентарызацыі не здолелі справіцца з такім пажаданнем.

Гіпразем спаслаўся на арт.8 Закона РБ “Про языки в РБ”, які дазваляе дзвюхмоўе. Гіпразем папярэдзіў Гоўшу, што ў выпадку непадпісання ім акта замоўленых работ, пытанне будзе вырашацца ў судовым парадку. Касірка Баранавіцкага БТІ не вярнула пераплачаныя грошы за тое, што сп. Гоўша не пагадзіўся  напісаць вяртаемую яму суму пропісам па-расейску.

Сяргей Гоўша вельмі абураны тым, што беларус не можа на сваёй мове размаўляць, не можа на сваёй мове атрымаць дакументы ды і яшчэ пагражаюць. Праваабаронца вырашыў быць прынцыповым да канца і атрымаць дакументы на роднай мове, нават калі давядзецца прайсці праз пракуратуру і суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international