Моладзевыя актывісты ізноў пад прыцэлам вайскоўцаў
Сёння, 4 чэрвеня, актывіста Берасьцейскага Маладога Фронту Яўгена Скрабца затрымалі ля пад'езду супрацоўнікі ваенкамата і міліцыі.
Яўген Скрабец пасьпеў паведаміць сябрам, што яго ля пад'езду пільнавалі 4 чалавекі, двое зь якіх былі ў міліцэйскай форме.
Яўгена Скрабца запхнулі ў машыну і павезлі ў вабласны шпіталь на медычнае абсьледваньне. Тэлефон у яго адабралі.
Нагадаем, юнак павінен быў зьявіцца ў ваенкамаце толькі 8 чэрвеня. Падчас зімовага прызыву Яўгену Скрабцу далі адтэрміноўку на 6 месяцаў у сувязі з дыягназам “вертэбрагенная люмбаішалгія”.
















