Маладафронтаўцы - за правы беларускамоўных карыстальнікаў мабільнай сувязі

2009 2009-06-04T18:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 чэрвеня актывісты Маладога Фронту паўторна зьвярнуліся да кіраўніцтва кампаніі мабільнай сувязі "Velcom" з просьбаю перакласьці інтэрфэйс апэратара на беларускую

мову, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

 

Паводле інфармацыі МФ, у ранейшым ліставанні з моладзевымі актывістамі гендырэктар кампаніі Г.В. Мельнікаў зазначаў, што кампанія “шануе права грамадзянаў Беларусі на нацыянальнае самавыяўленьне і права на карыстаньне нацыянальнай мовай у побытавым

жыцьці.”

 

Таму маладафронтаўцы у сваім звароце заклікаюць сп.Мельнікава “паказаць гэтую павагу на практыцы, а ня толькі на словах”. Пры гэтым моладзь прапануе кампаніі ўласную дапамогу ў перакладзе.

 

Малады Фронт у лісце таксама падкрэслівае, што кампаніі-канкурэнты, МТС і life:), ужо зрабілі крокі насустрач беларускамоўным карыстальнікам. На сёньняшні дзень Velcom застаецца адзіным апэратарам у Беларусі, які не зрабіў падтрымку беларускай мовы.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international