Галоўныя навіны
15.07.2010
Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
08.07.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2010 году
28.06.2010
У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
21.06.2010
FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу
15.06.2010
“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
11.06.2010
Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?
07.06.2010
ЧАМУ СМЯРОТНЫ ПРЫСУД?
04.06.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2010 году
31.05.2010
Сумесная заява Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтру "Вясна"
26.05.2010
Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
19.05.2010
Алесь Бяляцкі: Трэба прыняць усе меры для спынення эскалацыі напружанасці ды істэрыі, ствараемай уладамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
18.05.2010
Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі


Праваабаронцам нельга забараніць выконваць свае прафесійныя абавязкі

04.06.2009. Тэгі: рэгістрацыя, праваабаронцы, заява.

Супольная прэс-канфэрэнцыі заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” і Асамблеі НДА адбылася 3 чэрвеня ў Менску. Нагодай для яе паслужылі адмовы ў рэгістрацыі гэтых ды іншых грамадскіх аб’яднаньняў.

У прэс канферэнцыі прынялі ўдзел праваабаронцы, заснавальнікі ГПА “Наша Вясна” Алесь Бяляцкі (віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека) і Валянцін Стэфановіч, старшыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Сяргей Мацкевіч, а таксама эксперт-палітолаг Юрый Чавусаў.

Валянцін Стэфановіч нагадаў журналістам, што 25 траўня Міністэрствам  юстыцыі прынятае  рашэньне аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня ”Наша Вясна”, ахарактарызаваўшы гэтае рашэньне як цалкам нематываванае. Напрыклад, у лісце Мінюста заснавальнікам ўказваецца, што ў спісах заснавальнікаў маюцца недакладныя звесткі і скажэньні, аднак не паведамляецца канктрэтна, якія гэта недахопы.  Таксама сцвярджаецца, што другая частка назвы ГПА “Наша Вясна” не адпавядае статуту арганізацыі. Гэта таксама незразумела, паколькі гэтая назва выкарыстоўваецца пры рэгістрацыі другі раз і прэтэнзій з боку Мінюста раней не было. Ды і сама фармуліроўка выклікае пэўныя сумненьні: “не адпавядае статуту”.

Мінюст таксама паведамляе, што "мы нібыта супрацьдзейнічалі праверцы дакументаў, пададзеных на рэгістрацыю, хаця ўсе паперы, прадугледжаныя для рэгістрацыі, Мінюсту былі перададзены.  Ды і нагода для такой праверкі абсалютна несур’ёзная. Мінюст, спасылаецца на нейкія сайты, дзе нехта напісаў, што пад час устаноўчага сходу была прынятая, акрамя іншых дакумантаў, і праграма аб’яднаньня. Дык журналісты маглі вольна, як гэта часта здараецца, назваць мэты і задачы проста праграмай. Тут аніякай няма праблемы. Але ці нясем мы адказнасць, за тое, што часам з’яўляецца на сайтах? Між іншым, Закон аб грамадскіх аб’яднаньнях не абавязвае адказваць на запыты Міністэрства юстыцыі і гэта аніяк не можа быць падствай для адмовы ў рэгістрацыі. Сумнеўна выглядала і праверка юрыдычнага адрасу прадстаўленага для рэгістрацыі, якую чамусьці рабілі не прадстаўнікі Мінюста , а гарвыканкам, прычым у вуснай форме, патэлефанаваўшы гаспадару памяшкання па тэлефоне. Ёсьць і іншыя, цяжка падлягаючыя тлумачэньням, падставы. Накшталт таго, што  гарантыйны ліст адносна прадстаўленьня юрыдычнага адрасу для аб’яднаньня не можа быць прызнаны ў якасьці дакумента, або што некаторыя з заснавальнікаў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці. Валянцін Стэфановіч лічыць, што гэта робіцца, каб дыскрэдытаваць праваабаронцаў у вачах беларускай грамадскасьці."

Ён заявіў, што “гэта апошняя наша спроба, больш падаваць дакументаў мы не зьбіраемся. Рашэньне Мінюста будзе абскарджана ў Вярхоўным Судзе, а   надалей будзе пададзена скарга на ўсе тры адмовы ў рэгістрацыі “Нашай Вясны” ў Камітэт па правах чалавека ААН. Бо гэта не толькі парушэньне артыкула 22 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а і сітэматычная дыскрымінацыя нас, як грамадзян.

Алесь Бяляцкі таксама глядзіць на справу рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна” без ілюзій. Ён прызнаўся, што “ўзнікае жаданьне проста сказаць чыноўнікам з Мінюсту і тым, хто за імі стаіць: хопіць валяць дурня. Арганізацыі адмаўляюць у рэгістрацыі трэці раз, і ў той жа час праваабарончы цэнтр “Вясна” ў 2004 годзе прынялі ў Міжнародную федэрацыю правоў чалавека, дзейнасьць многіх праваабаронцаў адзначана міжнароднымі прэстыжнымі ўзнагародамі. Таму пазіцыя уладаў зусім незразумелая, паколькі гэтыя яе дзеяньні адбываюцца на фоне дэкларатыўных размоў пра паляпшэньне стасункаў з Еўразвязам, а адна з умоваў гэтага збліжэньня – паляпшэньне ўнутранай сітуацыі з правамі чалввека ў Беларусі. А як гэта можна зрабіць без рэгістрацыі грамадскіх арганізацый і аб’яднаньняў? Вось, напрыклад, у Арменіі зарэгістравана 6000 грамадскіх арганізацый на два з паловай мільёны насельніцтва. А гэта ў 10 разоў болей, чым у Беларусі. Таму нерэгістрацыя “Нашай Вясны”, як мне падаецца, мае палітычны падтэкст.”

Эксперт-палітолаг Юрый Чавусаў ахарактарызаваў становішча ў  ў сферы рэгістрацыі грамадскіх аб’яднаньняў у краіне. У прыватнасьці, ён спыніўся на тым факце, што Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу прыступіла да разгляду законапраекта аб унясеньні змяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях ажыццяўленьня адміністратыўных працэдур. БЕЛТА паспела паведаміць, што гэты заканапраект, сярод іншага, скіраваны на спрашчэньне працэдуры рэгістрацыі грамадскіх аб’яднаньняў. Аднак Чавусаў прыйшоў да высновы, што гэта ўсяго толькі спрашчэньне працэдуры адмовы ў рэгістрацыі. Адбываецца змена пашырэньня існуючых падставаў для адмовы ў рэгістрацыі і замацаваньне новых падстаў для адмовы.  Ён прывёў прыклад, калі ў новым заканапраекце закладзена магчымасць прадстаўленьня рэгіструючаму органу іных дакументаў альбо звестак, не адпавядаючым патрабаваньням заканадаўства. Юрый Чавусаў упэўнены: “Гэты заканапраект скіраваны на тое, каб узаконіць тыя рэпрэсіўныя практыкі, якімі Міністэрства юстыцыі карыстаецца ў дачыненьні да тых арганізацый, якіх дзяржава не хоча легалізаваць. Вось як напрыклад у сітуацыі з “Нашай Вясной”.”

Адмовы ў рэгістрацыі Асамблеі НДА і “Нашай Вясны” не толькі парушаюць нашыя правы на асацыяцыю, але яшчэ і абцяжарваюцца артыкулам 193.1 Крымінальнага Кодэксу РБ, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Асамблея і раней змагалася за адмену гэтага артыкула, а з сёньня сітуацыя вымушае нас больш шырока падыйсьці да гэтай праблемы. З сёньняшняга дня Асаммблея няўрадавых арганізацый распачынае кампанію па скасаваньню артыкула 193 КК. — заявіў кіраўнік незарэгістраванай Асамблеі няўрадавых арганізацый Сяргей Мацкевіч.

Пад час прэс-канферэнцыі Валянцін Стэфановіч агучыў пазіцыю заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча: “Мы афіцыйна заяўляем пра тое, што мы дзейнічалі і дзейнічаем ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Праваабарончы цэнтр “Вясна” і надалей будзем працягваць дзейнасьць ад імя гэтай арганізацыі. Мы гатовыя ўспрыняць любую рэакцыю ўладаў на нашую заяву і натуральна мы б віталі крокі ўлады, скіраваныя на на адмену ганебнага артыкула 193.1  Крымінальнага кодэксу РБ, паколькі ўпэўненыя,  што ён парушае Канстытуцыю краіны і не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека,  а перш за ўсё Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.”

Тэкст заявы заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма


RATING ALL.BY Яндекс цитирования
Каталог фирм: инвестиционная компания. . Отзывы - быстрое похудение на 10 кг. Заказать: быстрое похудение продукты.