Зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне ці партыю стане прасцей?

2009 2009-06-03T11:59:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pytalnik.jpg

Працэдура рэгістрацыі палітычнай партыі альбо грамадскага аб’яднання можа стаць прасцейшай. У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  трапілі папраўкі закону Беларусі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдураў.

 

Папраўкі маюць на мэце пазбаўленне ад бюракратычнай валакіты, удасканаленне працы дзяржаўных ворганаў па прынцыпе “аднаго вакна”.

 

Згодна з папраўкамі, з пераліку падставаў для адмовы ў дзяржрэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо палітычнай партыі выключаны пункт “непрад’яўленне ўсіх неабходных дакументаў”. Паводле ініцыятараў паправак, такая падстава з’яўляецца нагодай для адмовы ў прыняцці дакументаў, а не адмовы ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры.

 

Агулам прадугледжваецца ўнясенне зменаў і дапаўненняў у 5 з 23 кодэксаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international