Праваабаронца Алег Воўчак абскардзіў рашэнне па пазове да «Советской Белоруссии»

2009 2009-06-02T11:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vouchak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Праваабаронца Алег Воўчак падаў касацыйную скаргу на рашэнне, вынесенае 15 траўня па пазове аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі і пакрыцці маральнай шкоды да газеты «Советская Белоруссия». Скарга пададзеная 1 чэрвеня. Праваабаронца называе рашэнне суда незаконным, паведамляе «Беларускі партызан».

 

15 траўня суд Савецкага раёна Менска пад старшынствам суддзі Эдуарда Якубоўскага, разгледзеўшы ў судовым паседжанні грамадзянскую справу па пазове Алега Воўчака да газеты адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия» аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, матэрыяльным пакрыцці шкоды, адмовіў Алегу Воўчаку ў пазове. І пастанавіў спагнаць з Алега Воўчака ў прыбытак дзяржавы дзяржпошліну ў памеры 105000 рублёў, выдаткі, звязаныя з разглядам справы ў памеры 2410 рублёў, усяго - 107410 рублёў.

 

«Я лічу рашэнне суда неабгрунтаваным і незаконным з наступных прычынаў. У сваім пазове да газеты «Советская Белоруссия» ад 31 сакавіка 2009 года, я зазначыў, што 6 сакавіка 2009 года газета «Советская Белоруссия» апублікавала артыкул пад назвай «Многа ў нас дзіковін, кожны дзівак — Бетховен», у якой распаўсюдзіла ілжывую інфармацыю, датычную мяне і Яны Паляковай, якая пазней скончыла жыццё самагубствам. Аўтар артыкула падпісаўся як Ксенафонт Суперфасфатаў. У артыкуле апублікаваныя звесткі, не якія адпавядаюць сапраўднасці і якія, я лічу, ганьбяць мае гонар і годнасць як чалавека і як юрыста».

 

Алег Воўчак патрабаваў прызнаць звесткамі, якія ганьбяць, растыражаванае «Советской Белоруссией», і спагнаць з рэдакцыі газеты на сваю карысць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 70 000 000 рублёў.

 

Судовае паседжанне 14 траўня, якое вёў суддзя Эдуард Якубоўскі, так і не вызначыла рэальную персону, якая хаваецца за псеўданімам Ксенафонт Суперфасфатаў.

 

У касацыйнай скарзе праваабаронца просіць «адмяніць рашэнне суду цалкам і вырашыць пытанне па сутнасці».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international