viasna on patreon

Сяргей Скрабец аднавіў галадоўку

2005 2005-09-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта радыё Свабода паведаміла маці вядомага апазыцыйнага палітыка, кіраўніка дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня. Ніна Скрабец разам зь непаўналетняй дачкой вязьня Натальляй 13 верасьня наведалі яго ў сьледчым ізалятары часовага ўтрыманьня — так званай “Валадарцы”. Усе прысмакі, якія нагатавалі для арыштанта ягоныя маці, жонка і дачка, Сяргею Скрабцу не спатрэбіліся. Падчас сустрэчы ён паведаміў, што з мінулай суботы зноў галадае.

Маці Сяргея Скрабца сказала, што яна ўгаворвала сына спыніць галадоўку, але ён не згадзіўся. Гэта ўжо другая галадоўка Сяргея Скрабца. Першы раз ён галадаваў амаль 40 дзён у Берасьцейскім сьледчым ізалятары, куды быў дастаўлены яшчэ 15 траўня, адразу пасьля затрыманьня. І першая, і другая галадоўкі аб’яўленыя на знак пратэсту супраць незаконных, на думку вязьня, дзеяньняў улады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства