Сёння - Міжнародны дзень абароны дзяцей

2009 2009-06-01T16:57:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeci.jpg

Як заявіў у інтэрв’ю БелаПАН каардынатар праграмы «Абарона правоў дзяцей» Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) Аляксандр Каранкевіч, Міжнародны дзень абароны дзяцей — гэта напамінак дарослым аб неабходнасці выконваць правы дзяцей на жыццё, на свабоду меркавання і рэлігіі, на адукацыю, адпачынак і вольны час, на абарону ад дыскрымінацыі, фізічнага і псіхалагічнага насілля, на абарону ад эксплуатацыі.

Нагадаем, у 1959 годзе ААН прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці. 20 лістапада 1989 года Генасамблея ААН зацвердзіла Канвенцыю аб правах дзіцяці, якую падпісала 191 краіна. Гэты дакумент з’яўляецца адным з прызнаных міжнародных пагадненняў па правах чалавека.

13 ліпеня 1990 года Канвенцыя была ратыфікавана ў СССР. Адным з першых міжнародных актаў, да якіх далучылася незалежная Беларусь, стала Канвенцыя аб правах дзіцяці (1991 год), на аснове якой прыняты закон «Аб правах дзіцяці» (1993 год) — першы ў краінах СНД. Беларусь далучылася да факультатыўных пратаколаў Канвенцыі аб правах дзіцяці, якія тычацца ўдзелу дзяцей ва ўзброеных канфліктах, а таксама гандлю дзецьмі, дзіцячай прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі.

    Цяпер у краіне жыве больш як 1.785.387 дзяцей.

Сур’ёзнай праблемай у Беларусі з’яўляецца сацыяльнае сіроцтва, падкрэсліў Аляксандр Каранкевіч. Агульная колькасць дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзяржаўных інтэрнатных установах, на канец 2002 года была 28.664 чалавекі, а ў 2008-м — 22.467. Пры гэтым колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні ў дзіцячых інтэрнатных установах, у 2002 годзе была 11.272 чалавекі, а ў 2009-м — 8.924.

    Цяпер у Беларусі функцыянуюць 135 дзіцячых інтэрнатных устаноў, у тым ліку 10 дамоў дзіцяці для дзяцей да трох гадоў.

Функцыі абароны правоў і інтарэсаў дзіцяці ў Беларусі ажыццяўляюць органы апекі і папячыцельства мясцовых выканкамаў і адміністрацый, сектары аховы дзяцінства ў аддзелах адукацыі, камісіі па правах непаўналетніх. У краіне таксама працуе Нацыянальная камісія па правах дзіцяці і яе прыёмныя ў рэгіёнах. Як паведамілі БелаПАН у прыёмнай Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, там разглядаюць вусныя і пісьмовыя паведамленні грамадзян, у тым ліку дзяцей, па сацыяльна-педагагічных пытаннях. За апошнія два гады працы ў Нацыянальную камісію паступіла больш як 200 пісьмовых зваротаў па правах дзіцяці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international