Улады не дазволілі правядзенне акцыяў у абарону жыцця

2009 2009-06-01T16:40:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg

Паводле адказу Мінскага гарвыканкама, які атрымаў сустаршыня БХД Аляксей Шэін, 2 чэрвеня ў Парку Дружбы народаў, дзе планавалася правесці пікет супраць абортаў у Беларусі, будзе праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі. Сакратару БХД Дзянісу Садоўскаму паведамілі, што акцыі ля радзільных дамоў будуць перашкаджаць грамадскаму парадку.

Нагадаем, сустаршыня “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” Аляксей Шэін накіраваў заяўку ў Мінскі гарвыканкам на правядзенне 2 чэрвеня на плошчы Бангалор пікету з мэтай прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблемы абортаў.

Сакратар БХД Дзяніс Садоўскі падаў заяўкі на тры пікеты. Першы мусіў прайсці 3 чэрвеня ля 1-ай гарадской клінічнай бальніцы (пр. Незалежнасці, д.64), другі - 5 чэрвеня ля Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Маці і дзіця” (вул. Арлоўская, д.66), трэці – 6 чэрвеня ля 5-ай гарадской клінічнай бальніцы (вул. Філатава, д.9).

- Вялікая колькасць абортаў – адна з самых балючых праблемаў нашай краіны, найвялікшае зло, якое мы здзяйсняем супраць саміх сябе. У Беларусі за перыяд пасля Другой Сусветнай вайны было абартавана каля 8 млн. 500 тыс. дзяцей. Гэта амаль цэлая цяперашняя Беларусь, - зазначыў у каментары прэсавай службе БХД Аляксей Шэін. – Усе рашэнні сённяшняй улады прымаюцца на аснове страху. Забарона пікету на плошчы Бангалор – квінтэсэнцыя рашэнняў, прынятых на аснове страху. Гэта значыць, што чыноўнікі неўсвядомлена адчуваюць сваю адказнасць за тое, што з 1994 года – калі і ўсталявалася цяперашняя ўлада – у Беларусі адбываецца стабільнае выміранне насельніцтва. За гэты перыяд насельніцтва краіны зменшылася на 700.000 чалавек.

Пікеты планавалася правесці ў межах кампаніі “Моцная сям’я – моцная Беларусь”, якую БХД распачала са студзеня гэтага года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international