Віцебскі распаўсюднік незалежнай прэсы «псуе краявід»?

Падставай для выкліку стала затрыманне грамадскага актывіста, які распаўсюджвае недзяржаўныя друкаваныя выданні каля так званага «сіняга дома» ў Віцебску – дома №28 па вуліцы Леніна.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Барыса Хамайду 7 траўня і склалі на яго пратакол, з якога вынікае, што Хамайда нібыта «загрувашчвае вуліцу Леніна, усталяваўшы самаробны столік з друкаванай прадукцыяй». Паводле гэтага пратакола, сп. Хамайда абвінавачваецца ў парушэнні правілаў ўтрымання населеных пунктаў, і, згодна з артыкулам 21.14 Адміністратыўнага кодэкса, можа быць пакараны штрафам ад 4-х да 20-ці базавых велічынь.

Паседжанне камісіі адбудзецца 3 чэрвеня ў будынку райвыканкама Чыгуначнага раёна Віцебска. Сп. Хамайда загадзя ўжо звярнуўся туды з хадайніцтвам, каб на разбіральніцтва быў запрошаны перакладчык. Паводле ранейшага досведу грамадскага актывіста ў Чыгуначнай раённай адміністрацыі не валодаюць беларускай мовай, і таму размаўляць з імі беларускамоўнаму Барысу Хамайду складана.

Сп. Хамайда мяркуе давесці камісіі, што каля «сіняга дома» ён распаўсюджвае незалежныя СМІ ужо не адзін дзесятак гадоў. Цяпер дом нумар 28 рамантуюць, і яму давялося пасунуцца крыху ўбок, да бліжэйшага прыпынку грамадскага транспарта.

«Але “загрувасціць” усю вуліцу, — кажа распаўсюднік друку, — я не мог у любым выпадку».

Увогуле цягам апошняга месяца распаўсюдніка незалежнай прэсы затрымлівалі двойчы па адной і той самай прычыне: 15 траўня міліцыянты таксама адвезлі яго ў апорны пункт, дзе патлумачылі, што ягоны столік з раскладзенымі друкаванымі выданнямі замінае перасоўвацца па ходніках і ўвогуле псуе краявід у цэнтры горада.

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international