Журналістку папярэдзілі

2009 2009-06-01T15:59:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/szczapetkina.jpg
фота racyja.com

фота racyja.com

Карэспандэнтка Радыё «Рацыя» Тамара Шчапёткіна атрымала адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе вуснага папярэджання за «парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавага мерапрыемства». (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

Такое рашэнне прыняў 29 траўня суд Бярозаўскага раёна (Брэсцкая вобласць), разгледзеўшы адміністратыўную справу журналісткі.

Т. Шчапёткіну затрымалі 26 красавіка ў горадзе Бяроза па дарозе з акцыі «Свечка памяці», прымеркаванай да гадавіны Чарнобыльскай аварыі. Пасля яе адвезлі ў Бярозаўскі РАУС, дзе склалі пратакол затрымання.

На слуханнях, што пачаліся 20 траўня, журналістка даводзіла, што на акцыі  выконвала свае прафесійныя абавязкі. 29 траўня ў суд выклікалі аўтараў рапарту — супрацоўнікаў Бярозаўскага РАУС маёра Жука, капітанаў Апольку і Дземідовіча. На пытанне суддзі, чаму з усіх прысутных на плошчы яны затрымалі толькі Шчапёткіну, міліцыянты адказалі, што яна, маўляў, стаяла «на шляху іх следавання».

У выніку суддзя Алена Нямкова, грунтуючыся на тым, што на момант затрымання ў Тамары Шчапёткінай было пратэрмінавана журналісцкае пасведчанне, вынесла ёй вуснае папярэджанне. Прадстаўленыя сёння доказы таго, што журналістка сапраўды і на той момант, і сёння працуе на Радыё «Рацыя», суддзя да ўвагі не прыняла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international