Валеры Булгакаў: “КДБ спрабуе начапіць на сябе балахон абаронцы беларускай дзяржаўнасці”

2009 2009-06-01T13:23:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valer_bulhakau_20.jpg
Валер Булгакаў, фота "Нашай Нівы"

Валер Булгакаў, фота "Нашай Нівы"

Паўторнае судовае разбіральніцтва па справе аб прызнанні асобных артыкулаў, якія былі апублікаваныя ў №7-8 за 2008 год у часопісе «ARCHE-Пачатак», “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прайшло 28 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Працэс, не паспеўшы пачацца, адразу быў аб’яўлены суддзёй Таццянай Ласковіч закрытым.

Што таемнага, не прызначанага для вушэй шырокай грамадскасці, адбывалася за дзярыма аднаго з ранных судоў Брэста карэспандэнту www.Euramost.org расказаў галоўны рэдактар часопіса «ARCHE-Пачатак» Валеры Булгакаў.

--Пачнем, так бы мовіць, з канца – чым завершылася гэта чарговае “экстрэмісцкае” судовае паседжанне?
--Судовае паседжанне завершылася тым, што лёс судовай справы ізноў аказаўся далёка не вырашаным. Мы нават дзесьці спадзяваліся, што на сённяшнім судовым паседжанні мы даможымся справядлівасці, што суд гэтым разам стане на наш бок. На жаль, гэтага не адбылося. Практычна, адзіны працэсуальны вынік сённяшняга паседжання – гэта перанос асноўных слуханняў на 25 чэрвеня. Выклікана такая закавыка тым, што, як выявілася, упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці стаіць на сваім. Гэта азначае, што яны лічаць свае аргументы па прызнанні часопіса «ARCHE-Пачатак» экстрэмісцкім выданнем бездакорнымі. І каб умацаваць сваю пазіцыю, берасцейскія кэдэбісты звярнуліся ў дзве структуры, якія, на іх думку, дапамогуць ім падтрымаць судовае абвінавачанне. А менавіта – у Інстытут нацыянальнай бяспекі і Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта. Цяпер наступны раўнд судовых разбіральніцтваў быдзе адбывацца тады, калі гэтыя дзьве арганізацыі дадуць свае пісмовыя заключэння наконт таго, ці з’яўляецца часопіс «ARCHE-Пачатак» разношчыкам экстрэмісцкай фактуры.

--Наколькі я разумею, супрацоўнікі Брэсцкага УКДБ звярнуліся па экспертызу ва ўстановы, далёкія ад літаратуры…
--І гэта вельмі дзіўна. Бо паралельна адбываецца справа ў Віцебску, дзе мясцовае КДБ спрабуе абвінаваціць віцебскага актывіста Леаніда Свеціка ў распальванні міжнацыянальнай варажнечы. Віцебскае КДБ дзейнічае абсалютна іншым спосабам – яны звярнуліся ў Інстытут мовазнаўства да іх кваліфікаваных супрацоўнікаў, каб тыя давялі акурат факт распальвання міжнацыянальнай варажнечы. Берасцейскае КДБ звяртаецца ва ўстановы, якія звязаныя з імі нейкімі карпаратыўнімі ніткамі. Інстытут нацыянальнай бяспекі займаецца фармаваннем кадравага складу беларускага КДБ. А Інфармацыйна-аналітычны цэнтр – гэта “фабрыка думкі” беларускага рэжыма. Адразу ўзнікае пытанне: ці гэтыя дзьве ўстановы ўвогуле ўпаўнаважаныя праводзіць падобныя экспертызы і ці валодаюць яны адпаведнымі юрыдычнымі паўнамоцтвамі ў выглядзе ліцэнзій. Гэтыя досыць простыя пытанні былі зададзеныя нашым адвакатам прадстаўніку Брэсцкага УКДБ. Ён не здоле на іх адказаць. Сказаў: “Я не ведаю”.

--Ці было нейкім чынам патлумачана, чаму судовае паседжанне было аб’яўлена закрытым?
--Ізноў мы бачым цынічную маніпуляцыю тэрмінам “інтарэсы беларускай дзяржавы”. І Брэсцкае КДБ, і суд Маскоўскага раёна Брэста гэтай драўлянай фармулёўкай фактычна дыюць знаць, што яны нібыта выступаюць галоўнымі абаронцамі інтарэсаў беларускай дзяржавы. Бо суддзя, якая вяла судовае паседжанне, сказала сакраментальную фразу: “Паколькі паседжанне закранае інтарэсы беларускай дзяржавы, то яно будзе весьціся ў закрытым рэжыме”. Хаця ніякіх звестак, якія б нейкім чынам маглі ўплываць на нацыянальную бяспеку ці быць нейкім дзяржаўным здабыткам альбо сакртэтам, не прагучала. Адбываўся руцінны абмен меркаваннямі. Мне ўвогуле было балюча ўсё гэта слухаць. Асабліва меркаванні пра тое, што, нібыта, група беларускай інтэлегенцыі, якая гуртуецца вакол часопіса «ARCHE-Пачатак», выступае супраць беларускай дзяржавы. Больш цынічнай подласці цяжка сабе ўявіць! Дарога Беларусі да нацыянальнай незалежнасці была ўслана целамі беларускіх інтэлектуалаў. І цяпер гэтыя людзі, якія выраслі фактычна з таталітарных структур Савецкага Саюза, спрабуюць начапіць на сябе балахоны абаронцаў беларускай дзяржавы, а людзей з інтэлектуальнага асяроддзя, якія рэальна шмат робяць для распаўсюду ідэй нацыянальнай аўтаэнтычнасці, спрабуюць абвінаваціць у тым, што яны падрываюць устоі дзяржаўнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international