viasna on patreon

Amnesty International: Беларусь хавае сьмяротныя пакараньні

2009 2009-05-28T16:36:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnestyshield.jpg
Міжнародная амністыя

Міжнародная амністыя

Міжнародная арганізацыя Amnesty International апублікавала штогадовую справаздачу аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце за 2008 год.

 

У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца ціск уладаў на грамадзянскую супольнасьць, узмацненьне дзяржаўнага кантролю над СМІ, абмежаваньне свабоды дэманстрацый ды юрыдычны перасьлед апазыцыйных актывістаў. Справаздача адначасова адзначае факт вызваленьня палітычных вязьняў у краіне і адмену санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў з боку Эўразьвязу.

 

Amnesty International прыгадвае ў сваёй справаздачы дэманстрацыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да дробнага бізнэсу ў студзені і лютым летась, якія закончыліся затрыманьнямі больш за 40 асобаў ды турэмнымі прысудамі для Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Таксама згадваецца жорсткі разгон дэманстрацыі на Дзень Волі ды затрыманьне каля 100 актывістаў апазыцыі.

 

Справаздача адзначае ўвядзеньне ў дзейнасьць новага закону аб СМІ ды падкрэсьлівае яго абмежавальны характар, што тычыцца правілаў адносна фінансаваньня выданьняў і іх рэгістрацыі, а таксама тое, што спрашчаецца працэдура забароны выданьня.

 

Amnesty International адзначае як станоўчы крок вызваленьне з турмы пяці асобаў, якія лічыліся вязьнямі сумленьня ў мінулым годзе: Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча, Аляксандра Зьдзьвіжкова, Зьміцера Дашкевіча і Аляксандра Казуліна.

 

У справаздачы адзначаецца таксама, што ў Беларусі ў мінулым годзе ўлады працягвалі выконваць сьмяротныя прысуды: паводле паведамленьняў СМІ, летась у Беларусі былі выкананыя чатыры сьмяротныя пакараньні, а паводле афіцыйнай вэрсіі — адно.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства