Суд накіраваў “экстрэмісцкі” ARCHE на экспертызу

2009 2009-05-28T16:28:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/arche1.jpg

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Брэста адбыўся паўторны разгляд справы часопіса ARCHE.

 

На просьбу пазоўніка - упраўлення КДБ па Брэцскай вобласці - суд папярэдне перанесены на 25 чэрвеня (14:00).

 

Пазоўнік папрасіў правесці экспертызу артыкулаў, змешчаных у №7-8’2008 ARCHE, на прадмет утрымання ў ім матэрыялаў экстрэміцскага зместу Інстытутам нацыянальнай бяспекі і Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта.Суд задаволіў хадайніцтва.

 

"Нарэшце зроблена тое, што мусіла быць зроблена на самым пачатку, — кажа галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў. — Праўда, мы не бачылі, як сфармуляваны ліст у дзве гэтыя ўстановы. Прадстаўнік КДБ, які прысутнічаў на судзе, яго не прадставіў".

 

Адвакат Павал Сапелка усумніўся, ці ўвогуле Інстытут нацыянальнай бяспекі і Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта правамоцныя рабіць такія экспертызы.

 

Паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме. Гэта было матывавана тым, што на працэсе "закранаюцца інтарэсы беларускай дзяржавы".

Нагадаем, што 7 мая ў абласным судзе Брэста адбыўся разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый у № 7—8 недзяржаўнага інтэлектуальнага часопіса ARCHE «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню». Справа тады была вернута на паўторны разгляд у суд Маскоўскага раёна Брэста.

 

25 лютага суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Міранюк задаволіла заяву упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці ад 30 снежня 2008 г. аб прызнанні выдання экстрэмісцкім.

 

«…Праведзеным аналізам устаноўлена, што ў часопісах утрымліваюцца звесткі, якія дыскрэдытуюць дзейнасць органаў улады і кіравання Рэспублікі Беларусь, узмацняюць сацыяльна-палітычную напружанасць і супрацьстаянне ў грамадстве, стымулююць здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, і тым самым ствараюць пагрозу бяспецы Рэспублікі Беларусь», — сцвярджалася ў заяве за подпісам начальніка УКДБ, палкоўніка Леаніда Дзядкова. Меліся на ўвазе артыкулы палітолагаў, прысвечаныя палітычнай сітуацыі ў Беларусі і выбарам 2008 году.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international