У Мастах забаранілі сустрэчу з рэдакцыяй "Нашай Нівы"

2009 2009-05-27T17:12:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nn.jpg

Улады Мастоўскага раёна без тлумачэння прычынаў не дазволілі  грамадскасці сустрэцца з рэдакцыяй газэты “Наша Ніва”.

 

Сябра рады Руха “За свабоду” Алесь Зарэмбюк атрымаў адмову з гарвыканкама, у якой  паведамляецца аб тым , што для правядзення сустрэчы з рэдакцыяй газэты “Наша Ніва” улады не ў стане прадаставіць памяшканне.

 

Як зазначыў Рацыі ініцыятар сустрэчы Алесь Зарэмбюк, такі адказ выклікае здзіўленне і непаразуменне як чытачоў незалежнай газэты, якая , дарэчы , прадаецца ў шапіках раённага цэнтра, так і сяброў праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання рух “За свабоду”.

 

Негледзячы на адмову ўладаў, грамадскія актывісты з Мастоў збіраюцца бліжэйшым часам правесці сустрэчу грамадзян з рэдакцыяй газэты “Наша Ніва” на прыватнай кватэры і спадзяюцца на тое, што супрацоўнікі праваахоўных ворганаў не будуць ім у гэтым перашкаджаць.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international