На мізары ў Сьмілавічах пахавалі Ібрагіма Канапацкага

2005 2005-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 верасьня на мізары ў пасёлку Сьмілавічы быў пахаваны вядомы дзяяч нацыянальна-культурнага адраджэньня беларускіх татар Ібрагім Канапацкі. Ён раптоўна памёр у Менску 9 верасьня на 57-м годзе жыцьця. Удзельнікі пахаваньня прапанавалі усталяваць мэмарыяльную шыльду на доме ў пасёлку Сьмілавічы, дзе ён нарадзіўся і правёў дзяцінства і юнацтва, а таксама назваць яго імем мясцовую вуліцу Рэспубліканскую.

Ібрагім Канапацкі зрабіў значны ўнёсак у татарскую і беларускую культуры. У пэдунівэрсітэце ён чытаў гісторыю Беларусі на беларускай мове, рэдагаваў часопіс “Байрам”, дзе друкаваліся пераклады Кур'ана на беларускую мову, вёў вялікую працу па адраджэньні старадаўніх і будаўніцтве новых мячэцяў. Разьвітацца з Ібрагімам Канапацкім прыйшлі прадстаўнікі многіх нацыянальна-культурных аб’яднаньняў, у тым ліку габрэйскіх, расейскіх і ўкраінскіх, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international