Следства па справе Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі можа быць працягнута яшчэ на месяц

2009 2009-05-27T14:33:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/i-3.jpg

Следства па справе ў дачыненні да ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, тэрмін якога завяршаецца 3 чэрвеня, можа быць працягнута яшчэ на месяц. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Волчак.

Паводле яго слоў, Аўтуховіч 26 мая быў дапытаны гродзенскім следчым Віталем Кухарчыкам. "Адвакат Павел Сапелка сказаў мне, што допыт не меў канкрэтыкі. Праўда, ізноў зайшла гаворка пра незаконнае захоўванне выбуховых рэчываў і агнястрэльнай зброі. Магчыма, што гэтае абвінавачанне будзе далучана да раней выстаўленага абвінавачання аб наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці", — сказаў Волчак.

Разам з тым праваабаронца лічыць, што "следчыя органы не маюць жалезных доказаў віны абвінавачаных". "Калі б яны былі, справу перадалі б ў суд, на чым настойваюць самі прадпрымальнікі", — сказаў ён.

Нагадаем, актывісты прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска М.Аўтуховіч, Ю.Лявонаў і У.Асіпенка былі затрыманы 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было выстаўлена абвінавачанне на падставе арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).


Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку 16 красавіка. Ён патрабуе ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным па гэтай справе меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе.

Паводле звестак Волчака, за час галадоўкі Аўтуховіч страціў больш за 15 кілаграмаў, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international