Зельцер па-ранейшаму ў турме. Улады зацягваюць з ягонай амністыяй

2009 2009-05-27T14:00:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zelcer1_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія суды заяўляюць, што не маюць пазоўных прэтэнзій да амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, які адбывае тэрмін у беларускай турме.

Даведка з беларускага суду сыйшла ў калонію на гэтым тыдні, і, як чакае адвакат зняволенага Зміцер Гарачка, праз тыдзень камісія можа разгледзець дакументы аб ужыванні амністыі да грамадзяніна ЗША.

«Амністыя ўжываецца на працягу паловы года. А ў нашым выпадку ўся праблема складаецца ў тым, што патрэбная даведка аб адсутнасці да Зэльцара якога-небудзь пазову. Даведку толькі на гэтым тыдні выслалі ў калонію. З беларускага суду паступіла пацверджанне, што з боку дзяржавы і асобных грамадзян да Зэльцэра няма ніякіх пазоўных патрабаванняў. Камісіі ў калоніі праходзяць па серадах. На гэтую чераду мы не паспяваем, значыць, пытанне аб амністыі будзе вырашацца толькі на наступным тыдні. Калі будзе…», -- распавёў «Беларускаму партызану» адвакат Зміцер Гарачка.

Адвакат і раней адзначаў, што не бачыць падставаў для адмовы Зэльцэру ў амністыі.

«Я не бачу фармальных падставаў для адмовы ва ўжыванні амністыі ў адносінах Эмануіла Зэльцэра, -- заяўляў адвакат асуджанага грамадзяніна ЗША. -- Пад амністыю трапляюць асуджаныя тэрмінам да 6 год, якія адбылі не менш за чвэрць тэрміна. Эмануіл Зэльцэр асуджаны на 3 гады і правёў за кратамі год і месяц. Заўвагаў ад турэмнай адміністрацыі ў яго няма, і таму, лічу, ён можа цалкам разлічваць на амністыю».

Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр і Ўладлена Функ былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прызнаў іх вінаватымі ў выкарыстанні загадзя ілжывых дакументаў і замаху на камерцыйны шпіянаж. Зэльцэр быў прысуджаны да трох год пазбаўлення волі, Функ - да аднаго году. 31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прысуды ў сіле. Усе судовыя працэсы праходзілі ў закрытым рэжыме. У калоніі Ўладлена Функ шыла целагрэйкі.

Уладлена Функ, якая адбывала пакаранне ў выпраўленчай калоніі ў Гомелі, ужо выйшла на волю. Аднак з-за асцярог за жыццё Зэльцэра яна катэгарычна адмаўляецца раскрываць падрабязнасці гэтай гучнай крымінальнай справы. Эмануіл Зэльцэр, арыштаваны 12 сакавіка 2008 года і асуджаны на тры гады, да цяперашняга часу знаходзіцца ў калоніі ў Магілёве, прычым, пераважна ў медыцынскай частцы з-за дрэннага стану здароўя. Урад ЗША неаднаразова заклікаў беларускія ўлады вызваліць Зэльцэра хоць бы з гуманных меркаванняў, аднак Менск упарта адмаўляўся гэта зрабіць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international