Каардынатар «Міжнароднай амністыі» сустрэўся з пастырам пераследуемай царквы «Новае жыццё»

2009 2009-05-27T13:53:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hancharenka.jpg

26 мая ў Менску прайшла сустрэча каардынатара праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» па Беларусі Ларса Бюнгера з пастарам менскай царквы «Новае жыццё» Вячаславам Ганчарэнкам.

Бакі абмеркавалі сітуацыю вакол абшчыны. Швейцарскі праваабаронца знаходзіцца ў Беларусі з трохдзённым візітам.

Як адзначыў Вячаслаў Ганчарэнка, Ларс Бюнгер цікавіўся дэталямі апошніх падзей вакол цэрквы і прапанаваў яе кіраўніцтву падтрымліваць з ім сувязь.

З кастрычніка 2005 года вялася судовая цяжба паміж абшчынай і гарадскімі ўладамі па пытанні зносу будынка на Кавалёва, 72. У студзені 2009 года Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць рашэння Менгарвыканкама аб канфіскацыі зямельнага ўчастку абшчыны з наступным выкупам будынка царквы за 37,5 млн. рублёў. 16 сакавіка Менгарвыканкам пісьмова прапанаваў вернікам абмеркаваць пытанне будаўніцтва ў раёне МКАД — вуліца Шаранговіча новага будынка абшчыны на зямельным участку плошчай каля 0,4 гектара, які ў чатыры разу меншы за раней вылучаны.

5 мая вернікі на агульным сходзе аднагалосна прагаласавалі супраць гэтай прапановы. Сваю пазіцыю пратэстанты матывавалі тым, што для рашэння пытання аб вылучэння зямельнага ўчастку царквы трэба ажыццявіць шэраг прац і ўзгадненняў, на што сыдйзе ад паўтарох да двух год і не меней 100 тыс. даляраў ЗША, а для ўзвядзення новага храма — ад 3 да 5 млн. даляраў. Выступоўцы падкрэслівалі, што дзякуючы малітвам і пакутам, праз якія прайшла абшчына, стала асвячонай зямля, на якой стаіць будынак царквы.

Выйсце з сітуацыі вернікі бачаць у будаўніцтве новага сучаснага храма на зямельным участку, раней вылучаным абшчыне, з умовай яго пашырэння, а таксама накіраванне на гэтыя мэты дадатковых сродкаў з гарадскога бюджэту.

У лісце ад 14 мая дырэктар ЖРЭА Маскоўскага раёна Менска Зміцер Шашок прапанаваў царкве да 1 чэрвеня вызваліць будынак па Кавалёва, 72. У сваім пісьмовым адказе кіраўніцтва абшчыны заявіла аб намеры вернікаў застацца ў будынку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international