Яшчэ адзін штраф за "Школу для ўсіх"

2009 2009-05-27T13:47:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shkola_mf.jpg
фота САЛІГОРСК.org

фота САЛІГОРСК.org

Непаўнагадовага салігорскага маладафронтаўца Ільлю Шылу адміністратыўная камісія салігорскага райвыканкаму аштрафавала на 50 базавых велічынь (1 млн. 750 тыс. рублей) за пікет, у якім ён не прымаў удзел. Рашэньне камісіі было прынята без удзелу маладафронтаўца.

 

Нагадаем, што пятага траўня ў межах кампаніі "Школа для ўсіх" Салігорская філія Маладога Фронту зладзіла на цэнтральнай плошчы гораду пікет у падтрымку свайго паплечніка Івана Шыла. Маладзёны патрабавалі прадставіць магчымасьць даздаць апошні іспыт іх незаконнавыключанаму са школы сябру. Удзельнікі акцыі трымалі расьцяжку і распаўсюджвалі ўлёткі. Младафронтаўцаў затрымала міліцыя, дзе склала на іх пратаколы.

 

Сярод затрыманых апынуўся і Ільля Шыла, які рабіў фотарэпартаж зь месца падзеяў і не прымаў удзелу ў акцыі.

 

Двума тыднямі раней за ўдзел у пікеце Салігорскі суд пакараў штрафамі Салігорскіх актывістаў Крысьціну Самойлаву, Глеба Сноркіна і Ільлю Нагорнага разам на 60 базавых велічынь (2 млн. 100 тыс.рублей). На цяперашні момант агульная сума штрафаў за ўдзел у пікеце склала 3 млн. 850 тыс.рубле.

 

Ільля Шыла лічыць "рашэньне камісіі абсурдным" і зьбіраецца абскардзіць яго ў судзе.

 

P.S. Тым ня менш дзеяньні маладзёнаў не былі бессэнсоўнымі. Міністэрства адукацыі прызначыла Івану Шыла дату здачы іспыту на 9 чэрвеня, а Міністэрства Абароны ў якасьці выключэньня дало дазвол на звальненьне Івану ў гэты дзень.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international