Міколу Статкевічу павялічаны памер судовых выплатаў.

2005 2005-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікола Статкевіч даведаўся, што з ягонай вайсковай пэнсіі будуць вылічаць 50% грошай у бюджэт, паведаміла Радыё Свабода. Нагадаем, суд Цэнтральнага раёна Менску аштрафаваў апазыцыйнага палітыка за выступ на мітынгу прадпрымальнікаў 1 сакавіка. Паколькі на судовым паседжаньні Мікола Статкевіч адмовіўся ўстаць перад судзьдзём, яго аштрафавалі на 128 000 рублёў. Такім чынам, агульная сума склала 2 000 даляраў.

Паводле заканадаўства, штрафы ў адміністрацыйных справах могуць вылічаць ня больш за 20%. Так і было ад 1 чэрвеня. Потым, калі Мікола Статкевіч трапіў у Баранавіцкую спэцкамэндатуру, сытуацыя зьмянілася. З пэнсіі пачалі вылічваць 40%. У банку яму патлумачылі, што ўпершыню атрымалі ліст з мін'юсту аб тым, што ў дадзеным выпадку можна складаць сумы штрафаў.

З 28 жніўня Міколе Статкевічу забаранілі наведваць Менск, спаслаўшыся на тое, што яго прыезд дэстабілізуе апэратыўную абстаноўку. Адразу пасьля гэтага яму скарацілі на тры гадзіны працоўны дзень на прадпрыемстве “Рэмбыттэхніка”, каб ён больш часу праводзіў у спэцкамэндатуры.

Апазыцыйны палітык лічыць гэта сьведчаньнем ціску з боку ўладаў, каб пагоршыць яго матэрыяльнае становішча. На ягоную думку, распрацаваны комплекс мераў, скіраваны на прыніжэньне гонару і годнасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international