“Наша Вясна” чакае – Мінюст маўчыць

2009 2009-05-26T16:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pyt-k.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 траўня скончыўся месячны тэрмін, адведзены Законам “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, для прыняцця рашэння пра рэгістрацыю “Нашай Вясны”. Заснавальнікі праваабарончага аб’яднання адказу ад чыноўнікаў Міністэрства юстыцыі не атрымалі.

 

Устаноўчы сход заснавальнікаў  грамадскага праваабарончага аб’яднання "Наша Вясна" адбыўся ў Менску 29 сакавіка. Дакументы, неабходныя для рэгістрацыі аб’яднання, былі перададзеныя для прыняцця рашэння ў Міністэрства юстыцыі 25 красавіка.

 

Пры гэтым праваабаронцы заявілі, што трэцяя спроба звароту да Мінюсту ў выпадку чарговай адмовы ў рэгістрацыі стане апошняй.

 

Нагадаем, што гэта трэцяя спроба зарэгістраваць праваабарончае аб’яднанне. Раней Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі двойчы:  у 2007 і 2009 годзе. Апошняя адмова на рэгістрацыю была атрыманая 26 лютага бягучага году. Праваабаронцы аспрэчвалі гэтае рашэнне ў Вярхоўным Судзе. 22 красавіка Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь пакінуў без задавальнення скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international