Беларускія журналісты прымуць “Эўрапейскую хартыю па свабодзе СМІ”

2009 2009-05-25T15:18:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/1.jpg

Сёньня ў Доме прэсы ў нямецкім Гамбургу будзе прынятая “Эўрапейская хартыя па свабодзе СМІ”. Мяркуецца, што акрамя рэдактараў 50 вядучых выданьняў ЭЗ, у яе абмеркаваньні таксама возьмуць удзел і запрошаныя на сустрэчу журналісты зь Беларусі, Расеі, Сэрбіі, Турэччыны.

 

Праект дакумэнту падрыхтаваны прадстаўнікамі такіх уплывовых нямецкіх выданьняў, як “Stern”, “Spiegel”, “Focus”, “Frankfurter Allgemeine Zeitung”, “Frankfurter Rundschau”, “Tageszeitung”, “Bild”, “Die Zeit”, “National Geographic”. У ім сфармуляваныя асноўныя мэты і прынцыпы свабоды мэдыяў. Размова ідзе пра абарону ад дзяржаўнага ўмяшаньня — аўдыё- і відэакантролю рэдакцыйных тэлефонаў і электроннага ліставаньня, атак на інтэрнэт-сайты ды іншага. У дакумэнце дэкляруецца свабодны доступ журналістаў да ўсіх унутраных і замежных крыніц інфармацыі. Таксама адзначаецца, што супрацоўнікі СМІ, якія апынуліся ў канфлікце зь дзяржаўнымі ўстановамі, павінны разьлічваць на падтрымку звонку.

 

Прыняты сёньня дакумэнт будзе накіраваны ў Эўракамісію, каб зь ім маглі азнаёміцца як мага болей эўрапейскіх журналістаў і кіраўнікоў СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international