Па справе аб выбуху ў Менску МУС правярае непаўнагадовых

2009 2009-05-22T11:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16-гадоваму актывісту «Маладога Фронту»Стасу Стэсіку прыйшла позва ў Цэнтральны РАЎС Менску на 22 траўня на допыт.

 

Позва падпісана першым намесьнікам кіраўніка УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна О.Н. Шулякоўскім, піша сайт mfront.net.

 

«Мяркую, што гэткім чынам супрацоўнікі міліцыі плянуюць узяць у мяне адбіткі пальцаў, як тое неаднаразова была з актывістамі дэмакратычнага руху. Ізноў супрацоўнікі сілавых структураў выкарыстоўваюць выбух 4 ліпеня як магчымасьць ажыцьцяўляць незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да апазыцыі», - кажа Стась Стэсік.

 

У міліцыю моладзевы актывіст вырашыў ня ісьці, бо позва складзеная недакладна – у ёй не пазначана, у якасьці каго юнак мусіць зьявіцца на допыт. Апрача таго, позва была ўкінутая ў паштовую скрыню, а не ўручана асабіста.

 

Варта дадаць, што гэта ўжо другая позва Стасю Стэсіку за апошні тыдзень. 15 траўня ён атрымаў падобную позву ў міліцыю, датаваную 14 траўня.

 

Нагадаем, выбух самаробнай прылады, начыненай балтамі і гайкамі, адбыўся ў Менску на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў у ноч на 4 ліпеня (каля 00.30) падчас канцэрту з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці. На канцэрце, па афіцыйных звестках, прысутнічала каля паўмільёна чалавек. За медыцынскай дапамогай, паводле інфармацыі Міністэрства, звярнуліся 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваныя.

 

Пасьля выбуху ў Менску прымусовую дактыласкапію прайшлі дзясяткі, калі не сотні тысячаў грамадзянаў – працоўных прадпрыемстваў, супрацоўнікаў фірмаў і інстытутаў, студэнтаў і нават школьнікаў – пераможцаў алімпіядаў па хіміі…

 

МУС Беларусі падала хадайніцтва ў Савет бяспекі і Савет міністраў аб змене арт.1 закона аб дзяржаўнай дактыласкапіі, заявіў тагачасны міністар унутраных справаў Уладзімір Навумаў на прэс-канферэнцыі 15 студзеня.

 

«Мы прапануем унесці ў закон змены, па якіх дактыласкапію павінны будуць праходзіць не толькі прызыўнікі, але і ўсе ваеннаабавязаныя грамадзяне», - сказаў У.Навумаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international