Васіля Палякова будуць судзіць за “ланцуг памяці генерала Захаранкі”

2009 2009-05-21T17:28:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasil_poliakov.jpg

20 траўня познім вечарам старшы інспектар прафілактыкі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Гомеля капітан Шукель апытаў старшыню Гомельскай абласной суполкі АГП Васіля Палякова наконт ягонага ўдзелу  ў “ланцугу  памяці генерала Захаранкі”, праведзенага 7 траўня ля будынку абласной міліцыі ў Гомелі.

 

Як паведаміў Васіль Палякоў, гутарка з  інспектарам міліцыі аформлена як пратакол апытання, а потым як пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

 

- Шукель прыходзіў да мяне дадому, гэта было ўвечары, каля 20-ці гадзінаў, і ён склаў спачатку пратакол апытання, а потым пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Там напісана, што я парушыў частку першую артыкула 23.34, быццам бы праводзіў незаконную акцыю, удзельнічаў у пікеце, які не быў дазволены. І гэты пратакол яны зараз павінны перадаць у суд. І ўжо суд будзе выносіць рашэнне.

 

Паводле артыкула, у якім абвінавачваецца палітык, прадугледжана пакаранне да 30 базавых велічынь штрафа або адміністрацыйны  арышт тэрмінам да 15 сутак. Сёння ў райаддзел міліцыі выкліканы і іншыя ўдзельнікі ланцуга памяці Анатоль Паплаўны, Юрась Захаранка і Пётр  Кузьняцоў. Іншы ўдзельнік акцыі Уладзімір Кацора быў апытаны міліцыяй 2 дні таму. Зараз суд будзе вырашаць, удзельнікі ланцуга памяці парушылі закон аб масавых мерапрыемствах, ці не.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international