Ціск на грамадзка-палітычных актывістаў з боку адміністрацыі прадпрыемстваў працягваецца

2005 2005-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генеральны дырэктар металургічнага заводу Андрыянаў вынес загад пра пакараньне вымовай і поўнае пазбаўленьне прэміяльных даплат за ліпень актывіста АГП Марата Афанасьева. Да вытворчых санкцыяў спрычыніліся дакладныя запіскі начальніка рамонтнай управы Торманава і ягонага намесьніка Шпаруна, якія абвінавацілі Марата Афанасьева ў тым, што ён нібыта гуляў у рабочы час у суседнім кабінеце ў кампутарныя гульні. На экране кампутара ў той час сьвяцілася гульнёвая застаўка.

Спадар Афанасьеў аспрэчыў загад кіраўніка заводу ў судзе і даказаў, што не зьяўляецца карыстальнікам кампутара, ня ведае нават паролю доступу, паведаміла Радыё Свабода.
9 верасьня судзьдзя Жлобінскага раённага суду Лідзія Папека задаволіла пазоў актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі, начальніка аддзелу Беларускага мэталургічнага заводу Марата Афанасьева да кіраўніцтва прадпрыемства і прызнала прэтэнзіі начальства да яго беспадстаўнымі.

Два гады таму Марата Афанасьева ўжо спрабавалі звольніць з мэталургічнага заводу з прычыны скарачэньня штату. Але тады пытаньне таксама было вырашана ў судовым парадку.

А вось намесьнік начальніка цэху заводу, старшыня раённай арганізацыі ПКБ Валер Рыбчанка пасьля шэрагу вымоў сёлета быў звольнены з прадпрыемства. Ён працягвае судзіцца з адміністрацыяй прадпрыемства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international