Недзяржаўнаму выданню ўлады зноў адмовілі ў інфармацыі

2005 2005-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чыноўнікі Ганцавіцкага райвыканкама адмовіліся прадаставіць газеце "Ганцавіцкі час" інфармацыю пра тое, якія сем'і маюць права на атрыманне матэрыяльнай дапамогі ў падрыхтоўцы да школы дзяцей.
Карэспандэнт "Ганцавіцкага часу" Ірына Дамарацкая адрасавала гэтыя пытанні напярэдадні пачатку новага навучальнага года начальніку райфінаддзелу райвыканкама Але Стральчэні, якая адказала, што нічога патлумачыць не можа. Між тым, па звестках выдання, сродкі для аказання матэрыяльнай дапамогі былі выдаткаваныя менавіта з раённага бюджэту.
Адмовіўся даць якія-кольвек тлумачэнні на гэты конт і начальнік раённага аддзелу адукацыі Уладзімір Муха, які адказаў карэспандэнту "ГЧ": "Усё чытайце ў газеце "Савецкае Палессе".
Жыхары ж Ганцавічаў, якіх чыноўнікі пазбавілі права на інфармацыю, прызнаваліся карэспандэнту "ГЧ", што даведваліся пра дапамогу для малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў "абсалютна выпадкова" і "самі хадзілі па аддзелах райвыканкама яе "выбіваць", паведаміла служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international