Новыя законы аб дзяржтайне ўдараць па незалежных журналістах

2009 2009-05-19T11:29:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svaboda_slova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Эксперты лічаць, што ў Беларусі ідзе ўзмоцненая праца па павелічэнні жорсткасці заканадаўства.

 

У краіне ўводзіцца не толькі крымінальная, але і адміністрацыйнай адказнасць за разгалашэнне дзяржтайны.

 

Па меркаванні кіраўніка юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, адказнасць за разгалашэнне дзяржаўнай тайны можа быць ускладзеная толькі на службовых асоб, якім давераныя адпаведныя звесткі. Астатнія грамадзяне, па меркаванні эксперта, не павінныя несці ні адміністрацыйную, ні, тым больш, крымінальную адказнасць, паколькі проста не ведаюць, якія звесткі з'яўляюцца сакрэтнымі. Бо пад дзяржаўнай тайнай можна разумець усё што заўгодна: эканамічнае становішча краіны, колькасць узброеных сіл, МУС, разнастайных аператыўных службаў, ахоўных ведамстваў, нейкія навуковыя сакрэты і гэтак далей.

 

«Гэта чарговая дурасць. У нармальных цывілізаваных дзяржавах няма такога, каб на простых грамадзян ускладалася крымінальная або адміністрацыйная адказнасць за разгалашэнне дзяржаўнай тайны. Калі нейкі грамадзянін купляе сакрэтную інфармацыю ў чалавека, які ёю валодае, то і па дзейсным заканадаўстве яны ўсё роўна будуць адказваць, -- адзначае Гары Паганяйла. Па ягоным меркаванні, мэта прапанаваных новаўводзінаў – чарговае запалохванне грамадзян.

 

Як лічыць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, прапанаваныя новаўводзіны, могуць у першую чаргу ўдарыць па супрацоўніках незалежных СМІ.

 

«Журналісты могуць атрымаць такую інфармацыю ў сілу сваіх службовых абавязкаў. Хоць і раней за гэта можна было прыцягнуць да адказнасці, але зараз такія магчымасці пашыраюцца», - лічыць юрыст.

 

Андрэй Бастунец падкрэслівае, што ў апошні час, пры ўсіх размовах аб лібералізацыі, у Беларусі ідзе ўзмоцненая праца па ўзмацненні жорсткасці заканадаўства. Да прыкладу, плануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць не толькі за разгалашэнне дзяржаўнай таямніцы, але і за экстрэмісцкую дзейнасць. Гэта значыць, само паняцце цяжкасці паказаных злачынстваў нівеліруецца і пры жаданні любога чалавека можна будзе падвесці пад адпаведны артыкул.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international