Радзькоў збіраецца закрыць усе філіялы недзяржаўных вну

2009 2009-05-18T14:47:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radzkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тысячы студэнтаў, якія працуюць у рэгіёнах, могуць застацца без вышэйшай адукацыі з–за жадання міністра адукацыі.

У падвешаным стане знаходзіцца зараз Барысаўскі філіял інстытута кіравання і прадпрымальніцтва: ліцэнзія скончылася, і невядома, ці падоўжыць яе міністэрства адукацыі, піша сайт Regionby.org

Установа адукацыі «Барысаўскі філіял недзяржаўнага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва» існуе ўжо адзінаццаць год. За гэты час вышэйшую адукацыю без адрыву ад вытворчасці атрымалі каля тысячы жыхароў Барысава, Жодзіна, Крупак і іншых бліжэйшых населеных пунктаў. Зараз семсот студэнтаў з трывогай чакаюць рашэння Мінадукацыі адносна падаўжэння ліцэнзіі інстытута.

Пяць год таму Міністэрства адукацыі ўжо спрабавала пазбавіць магчымасці барысаўчан і жыхароў рэгіёна атрымліваць вышэйшую адукацыю «на месцы». Тады пасля шматлікіх зваротаў калектыва і студэнтаў у розныя інстанцыі (ажно да Адміністрацыі Лукашэнкі), філіялу далі магчымасць спакойна працаваць да мая 2009 годы.

Аднак міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў працягвае настойваць на ягоным закрыцці (як, зрэшты, наогул усіх філіялаў камерцыйных вну па ўсёй краіне), нягледзячы на тое, што гэта можа пазбавіць магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі большай часткі цяперашніх студэнтаў.

Справа ў тым, што ўсе студэнты працуюць і адначасова атрымліваюць адукацыю за свой кошт, не марнуючы шмат часу на пераезды з месца працы да навучальнай установы. Вельмі шматлікія кажуць, што ў выпадку закрыцця філіяла адмовяцца ад вучобы, паколькі не змогуць ездзіць у галаўны інстытут у Менску

Вось ужо паўмесяцы Мінадукацыі трымае паўзу, не прымаючы рашэння аб падаўжэнні або не падаўжэнні ліцэнзіі на дзейнасць Барысаўскага філіяла інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. Вясновая ўжо сесія скончылася, а кантракты з выкладчыкамі складзеныя толькі да 30 жніўня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international