Распрацаваныя змены ў выбарчае заканадаўства, якія ўлічаць пажаданні АБСЕ

2009 2009-05-15T17:15:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Беларусі распрацаваны законапраект аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства. Пра гэта паведаміў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Валерый Міцкевіч.

Паводле яго слоў, законапраект цяпер знаходзіцца на ўзгадненні ў зацікаўленых ведамствах, і яго палажэнні могуць карэктавацца. Пры гэтым ён адмовіўся канкрэтызаваць магчымыя змены ў заканадаўства.

Пра іх можна будзе казаць, калі "ўзгоднены дакумент будзе на выхадзе". Міцкевіч паведаміў, што пры рабоце над праектам "улічваюцца розныя меркаванні, у тым ліку і пажаданні АБСЕ, выказаныя па выніках парламенцкіх выбараў 2008 года", перадае БелаПАН.

Змены ў выбарчае заканадаўства падрыхтавала рабочая экспертная група. Рашэнне пра яе стварэнне было прынята 22 студзеня ў Мінску на сустрэчы прадстаўнікоў Цэнтрвыбаркама з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Янезам Лянарчычам. Кіраўніком экспертнай групы з'яўляецца Валерый Міцкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international