Cуд над Максімам Дашуком адкладзены

2009 2009-06-01T17:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashuk1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Дашук. Фота  Радыё Свабода

Максім Дашук. Фота Радыё Свабода

Разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Максіма Дашука ў судзе Маскоўскага раёну Менску, прызначаны на 1 чэрвеня, перанесены на нявызначаны тэрмін. У 14 гадзінаў каля будынку суду сабраліся тыя, хто прыйшоў падтрымаць моладзевага актывіста, а таксама журналісты. Аднак, як патлумачылі ў  канцэлярыі суду, паседжанне пераносіцца з прычыны хваробы аднаго з народных засядацеляў. Дата судовага разгляду пакуль не прызначаная.

Нагадаем, што асуджанага па "працэсу 14-ці” Максіма Дашука абвінавачваюць у парушэнні ўмоваў адбыцця вынесенага пакарання па арт. 415 КК, паводле якога Максіму пагражае зняволенне тэрмінам ад шасці месяцаў да трох гадоў. У дзень прад’яўлення абвінавачвання, 23 лютага, моладзевы актывіст быў змешчаны ў  Менскі СІЗА, але на наступны дзень пракурор прыняў рашэнне змяніць зняволенне на падпіску аб нявыездзе.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Максіма Дашука вязнем сумлення. У адпаведнай заяве арганізацыі ягонае прозвішча стаіць сярод 11 фігурантаў “справы 14-ці”, якія на цяперашні момант знаходзяцца пад хатнім арыштам і пры самым дробным парушэнні ў любы момант могуць апынуцца за кратамі.

Кваліфікацыі палітычных вязняў і вязняў сумлення, зробленыя Amnesty International, з’яўляюцца вызначальнымі для міжнароднай супольнасці і ўрадаў заходніх краінаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international