Хроніка затрыманьняў напярэдадні і падчас маршу “За Незалежнасьць!”

2009 2009-05-14T22:29:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mzn_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 14-га траўня “Малады Фронт” праводзіў мірную акцыю пратэсту супраць зьмены дзяржаўных сымбаляў у 1995 годзе пасьля правядзеньня рэферэндуму (замест гістарычных сымбаляў герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сьцяга былі прынятыя нэасавецкія сымбалі). Арганізатарамі Маршу “За Незалежнасьць!” выступілі актывісты “Маладога Фронту”.

Яшчэ ўдзень пачаліся прэвентыўныя затрыманьні ў рэгіёнах.

 

Раніцай, прыкладна ў 11.45 на чыгуначным вакзале ў Берасьці былі затрыманыя два актывісты “Маладога фронту” -- Андрэй Шарэнда і Міхаіл Ільін. Супрацоўнікі міліцыі папрасілі прадставіць дакуметы, што пацьвярджаюць асобу. У Шарэнды не было з сабой пашпарту. Актывістаў даставілі ў Ленінскі РАУС, спрабуючы абвінаваціць у дробным хуліганстве. Адпушчаныя.

 

У Баранавічах супрацоўнікі міліцыі таксама зьнялі з цягніка берасьцейскіх актывістаў “Маладога Фронту” Івана Стасюка і Юлію Пашко, якія таксама зьбіраліся ехаць у Менск, каб прыняць удзел у маршы “За Незалежнасьць!”. Прычынаў затрыманьня супрацоўнікі міліцыі не паведамлялі. Пазней былі адпушчаныя. 

 

Як паведаміла “Радыё Свабода”, навучэнку мастацкага каледжу імя Ахрэмчыка Вікторыю Ладзіс настаўніца замкнула ў клясе. (Вікторыя была затрыманая пазаўчора разам з Паўлам Кур’яновічам за распаўсюд налепак з заклікам прыйсьці на марш). Настаўніца сказала, што дзяўчына будзе сядзець там, пакуль ня скончыцца акцыя.

 

За паўгадзіны да пачатку акцыі ў Менску быў затрыманы Аляксей Вяргейчык, актывіст “Маладога Фронту”. Аляксей выходзіў са свайго дому, накіроўваючыся на Кастрычніцкую плошчу на марш “За Незалежнасьць!” Каля трох гадзінаў актывіст знаходзіўся ў Савецкім РУУС Менску. Вызвалены без складаньня пратаколаў.

 

Прыкладна ў 17.45 ля галоўпаштамту былі затрыманыя менскі каардынатар “Маладога Фронту” Павел Кур’яновіч, які сёньня атрымаў 10 базавых велічыняў штрафу за распаўсюд друкаванай прадукцыі з заклікам да ўдзелу ў Маршы “За Незалежнасьць!” а таксама актывісты “Еўрапейскай Беларусі” Алеся Якубоўская і Яўген Скрабец. Супрацоўнікі міліцыі патрабавалі паказаць пашпарт, якога не было толькі ў Кур’яновіча, але забралі ў Кастрычніцкі РУУС усіх траіх.

 

Прыкладна ў гэты ж час супрацоўнікі АМАПу ў цывільным затрымалі грамадзкую актывістку Вольгу Жураўлёву і сябра “Маладога фронту” Валерыя Мацкевіча. Дастаўленыя ў Кастрычніцкі РУУС.

 

На Кастрычніцкай плошчы АМАП узяў удзельнікаў акцыі ў кола, забраў расьцяжку “За Незалежнасьць!”, а таксама бел-чырвона-белыя сьцягі і спрабаваў выцеснуць з плошчы. У знак пратэсту моладзь села на асфальт. На плошчы сабралася каля сотні чалавек. Удзельнікі накіроўваюцца ў бок плошчы Незалежнасьці. АМАП перагарадзіў дарогу. Удзельнікі зноў селі на асфальт. Прымянялася жорсткая фізічная сіла, супрацоўнікі АМАПу білі нагамі сядзячых удзельнікаў, зьбівалі нават дзяўчат.

 

Прыкладна ў 18.30 затрыманы на Кастрычніцкай плошчы актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі, якога схапілі АМАПаўцы і зацягнулі ў машыну і адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менску. У пастарунку супрацоўнікі міліцыі спрабавалі зьняць адбіткі пальцаў, але Максім адмовіўся, бо 7 траўня, у дзень зьнікненьня Захаранкі, пасьля акцыі Салідарнасьці ўжо трапляў у гэты РУУС і даваў адбіткі пальцаў. Тады супрацоўнікі міліцыі паставілі на фота-відэа-улік. 

 

Пасьля сканчэньня акцыі затрыманы актывіст “МФ” Аляксей Янушэўскі, які зьбіраўся сесьці ў аўтобус № 100, але быў затрыманы, дастаўлены ў Цэнтральны РУУС Менску.

 

Прыкладна ў 19.10 каля сядзібы БНФ (куды ўдзельнікі акцыі ішлі заціснутыя ў колы АМАПу ) былі схопленыя Ягор Варапаеў з Асіповічаў і Аляксандр Лазар з Магілёва. Абодва дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску. Недзе праз поўгадзіны адпушчаныя.

 

На 20.30 усе затрыманыя былі на волі.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international