Затрыманыя перад акцыяй актывісты адпушчаныя без складання пратаколаў

2009 2009-05-14T19:39:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mzn_14.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота mfront.net

фота mfront.net

Затрыманыя напярэдадні акцыіпяцёра актывістаў - маладафронтаўцы Павел Кур’яновіч, Валеры Мацкевіч, Яўген Скрабец, моладзевая актывістка Вольга Жураўлёва і актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Алеся Якубоўская - знаходзіліся ў Кастрычніцкім РУУС Менску. Усе пяцёра адпушчаныя без складаньня пратаколаў.

 

“Усе пяцёра знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС, пратаколы не складаюцца, супрацоўнікі міліцыі абяцаюць хутка адпусьціць затрыманых”, -- паведамляла раней грамадзкая актывістка Наста Лойка.

 

 

Актывісты знаходзіліся ў пастарунку каля 3 гадзінаў. 

Нагадаем, што адзін з іх, затрыманы ўчораПавел Кур’яновіч, сёньня быў аштрафаваны на 10 базавых велічыняў за распаўсюд налепак з запрашэньнем прыйсьці на марш "За Незалежнасьць!". 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international