Клецкая міліцыя вярнула журналісткам відэаапаратуру

2009 2009-05-14T17:15:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja.jpg

Відэаапаратуру, якую клецкія міліцыянты адабралі ў сябраў БАЖ — незалежных журналістак Настассі Краўчук і Кацярыны Ткачэнка — вярнулі пасля скаргі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у Клецкую раённую пракуратуру.

 

Як распавяла ў гутарцы з прэс-службай БАЖ Настасся Краўчук, на мінулым тыдні ёй патэлефанаваў следчы пракуратуры. Ён паведаміў, што атрымаў скаргу ГА «БАЖ» на дзеянні міліцыянтаў і ўдакладніў некаторыя дэталі па скарзе. А літаральна назаўтра ёй патэлефанавалі з Клецкага РАУС і паведамілі, што можна забіраць відэакамеру і абсталяванне.

 

«Апаратуру з міліцыі мы забралі 13 траўня. (Дарэчы, склалася ўражанне, што яе за гэты час ніхто і не кранаў.) Пасля папрасілі зайсці ў пракуратуру. Падчас размовы следчы Юрый Канапацкі паведаміў, што па нашай заяве сапраўды выяўленыя парушэнні ў дзеяннях міліцыянтаў, і яны будуць прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці», — расказала журналістка.

 

Нагадаем:

 

Інцыдэнт здарыўся сёлета 17 красавіка ў цэнтры Клецка, калі журналісткі Настасся Краўчук і Кацярына Ткачэнка здымала на відэакамеру мясцовую царкву. Запіс рабіўся для сюжэту пра рамонт храма, які лічыцца «помнікам гісторыі 1-й катэгорыі». Супрацоўнікі Клецкага РАУС затрымалі журналістак, а таксама суправаджаўшых іх выдаўца рэгіянальнага бюлетэню «Бойкі Клецк» Сяргея Панамарова (таксама сябра БАЖ) і яго сына Уладзіміра. Міліцыянты заявілі, што здымаць гэты будынак забаронена.

 

Затрыманых амаль тры гадзіны пратрымалі ў аддзяленні міліцыі, склалі на іх пратаколы і адабралі відэаапаратуру. Пры гэтым міліцыянты катэгарычна адмовіліся выдаць журналістам пратакол вынятку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international