Анастасія Палажанка расчараваная працай Першага канала Беларускага тэлебачання

2009 2009-05-14T17:05:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palazhanka_nasta.jpg
Наста Дашкевіч

Наста Дашкевіч

Намеснік старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Анастасія Палажанка расчараваная працай Першага канала Беларускага тэлебачання. Аб гэтым яна заявіла ў інтэрв'ю БелаПАН, каментуючы паказаны ўвечары 13 мая фільм "Малады фронт. Кіднэпінг". У ім "МФ" быў абвінавачаны ў псіхалагічнай апрацоўцы непаўналетніх.

 

"Мы рады такой увазе, калі па нацыянальным канале, у прайм-тайм паказваюць фільм аб нашай арганізацыі. Тым не менш выкананне фільма ў мяне выклікала глыбокае расчараванне", — сказала Палажанка.

 

Паводле яе слоў, у фільме яна не ўбачыла нічога новага. "Гэта толькі архіўныя здымкі і закадравы тэкст. Фразы, выразаныя з кантэксту, і расказ пра тое, што "Малады фронт" заснаваны на хрысціянскіх прынцыпах. Часам у тэксце фільма гэты "закадравы тэкст" сам сабе супярэчыў", — зазначыла Палажанка.

 

У прыватнасці, паводле яе слоў, лідэр арганізацыі Дзмітрый Дашкевіч паказаны як недавучаны. "Відавочна, работнікі Беларускага тэлебачання не ведаюць, што Дашкевіч абараняе дыпломную працу ва універсітэце ў Вільнюсе. Здзівілі паказаныя архіўныя кадры з акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 2006 года. Прайшло ўжо тры гады, і многае ў нашай арганізацыі змянілася. Здзівілі таксама кадры з удзелам Артура Фінькевіча, які даўно адышоў ад дзейнасці "Маладога фронту" і займаецца стварэннем арганізацыі "Маладая Беларусь". Такое ўражанне, што работнікі тэлебачання не глядзяць навіны па сваім жа тэлебачанні, не слухаюць радыё і не карыстаюцца інтэрнетам", — сказала Анастасія Палажанка.

 

"Калі пасля гэтага фільма двоечнікі пачнуць уступаць у "Малады фронт", каб апраўдаць свае няўдачы на школьным фронце… Што я магу сказаць? Толькі "сардэчна запрашаем". Пры дапамозе курсаў "Дзіджэй адраджэння", пры дапамозе нашых гуманітарных праграм па фарміраванні бібліятэк у дзіцячых дамах, пры дапамозе правядзення віктарын і конкурсаў у гэтых дамах мы з іх зробім патрыётаў Радзімы і людзей, якія неабыякава ставяцца да сваіх блізкіх. Не трэба забываць лозунг "Маладога фронту": "Беларуская ідэя — хрысціянскі змест", — зазначыла актывістка апазіцыйнай маладзёжнай арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international