Брэсцкіх маладафронтаўцаў не пускаюць на акцыю ў Менск

2009 2009-05-14T15:27:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladafrontaucy.jpg

Юлю Пашко і Івана Стасюка знялі з цягніка ў Баранавічах.

 

Берасцейскія маладафронтаўцы ехалі ў цягніку Берасце - Мінск на акцыю “Марш за незалежнасць”. Але змаглі даехаць толькі да Баранавіч.

 

У Баранавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі іх у вагоне цягніка  нібы таму, што іх знешнасць супадае з тымі, хто паўгады назад учынілі ў гэтым цягніку злачынства.

 

Міліцыянты даставілі маладафронтаўцаў у транспартны аддзел міліцыі. Узялі тлумачальную і папярэдзілі, што адпусцяць праз пару хвілін.

 

* * *

 

Андрэй Шарэнда і Міхась Ільін, якія былі затрыманыя а 12-й гадзіны на прывакзальнай плошчы ў Берасці,  адпушчаны з Ленінскага РАУС абласнога цэнтра.

У аддзеле даглядзелі асабістыя рэчы, узялі тлумачальныя, звазілі на медычную экспертызу на прадмет ужывання алкаголю. Праз паўтары гадзіны іх адпусцілі. Затрыманне патлумачылі тым, што ім на тэлефон па нумару 102  паступіў ананімны званок, нібы двое маладых людзей на прывакзальнай плошчы хуліганяць. Прыметы супалі менавіта з імі.

Пасля вызвалення маладыя людзі адразу памчаліся на вакзал. Узялі білеты да Менску і селі ў цягнік. Але тут зноў з’явіліся міліцыянты, высадзілі Шарэнду і Ільіна з цягніка і даставілі ў транспартны аддзел міліцыі без прад’яўлення абвінавачвання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international