У Беларусі праводзяць прымусовую стэрылізацыю жанчынаў?

2009 2009-05-14T14:27:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Нясвіжскім раёне 78% асацыяльных жанчынаў прайшлі ўвядзенне ўнутрыматачных спіраляў ці стэрылізацыю.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі ў мясцовым райвыканкаме. Прычым, адзначаецца, што справа гэтая была бясплатнай і добраахвотнай. Тым не менш, сёлета ў рэгіёне нарадзілася 12 дзяцей, маці якіх вядуць асацыяльны лад жыцця.

Як атрымалася высвятліць «Беларускаму партызану», дакументам, які рэгулюе стэрылізацыю, з'яўляецца інструкцыя Міністэрства аховы здароўя.

Афіцыйна паказанні для правядзення стэрылізацыі такія:

- наяўнасць трох і больш дзяцей;

- узрост старэйшы за 30 гадоў і наяўнасць двух дзяцей;

- узрост старэйшы 35 гадоў для жанчынаў і 45 гадоў для мужчынаў;

- паўторнае кесарава сячэнне пры наяўнасці дзяцей (для жанчынаў);

- наяўнасць у мінулым злаякасных новаўтварэнняў;

- псіхічныя захворванні і іншыя асаблівыя медыцынскія паказанні.

Асацыяльны лад жыцця, паводле гэтага дакумента, паказаннем да стэрылізацыі не з'яўляецца. Акрамя таго, інструкцыя Міністэрства аховы здароўя прадугледжвае магчымасць стэрылізацыі як жанчынаў, так і мужчынаў. Чаму ў Нясвіжскім раёне стэрылізуюць жанчынаў, але не чапаюць мужчынаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, застаецца толькі здагадвацца. Не расшыфроўваюць беларускія чыноўнікі і паняцце "асацыяльны лад жыцця". Улічваючы беларускія традыцыі, можна меркаваць, што пад гэтае вызначэнне можа патрапіць любы жыхар краіны. Нагадаем, як не так даўно і ў актывістаў апазіцыі спрабавалі незаконна адабраць родных дзяцей, хаця людзі не былі ні п'яніцамі, ні дармаедамі.

Акрамя таго, паводле нашых звестак, за стэрылізацыю ўзяліся не толькі ў Нясвіжы. Негалоснае ўказанне пра гэта пайшло па ўсёй Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international