Ідэолагі Гомельшчыны не ведаюць, як правільна складаць заяўку на акцыю

2009 2009-05-12T14:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Абласны каардынатар Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора восьмы месяц не можа дачакацца рэкамендацый па напісанню заявак на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Ідэалагічнае ўпраўленне Гомельскага аблвыканкама публічна заяўляла, што Гомельскаму гарвыканкаму даручана распрацаваць узоры напісання заяў па правядзенню масавых акцый. Аднак, гомельскія чыноўнікі гэта не пацвердзілі. Прынамсі, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля прадстаўніца гарвыканкама Паліна Лабанава заявіла, што “ніякага даручэння на гэтую тэму нам не паступала”.

Каардынатар Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора звярнуўся да ідэолага Гомельскай вобласці з просьбай даць даручэнне гарадскім чыноўнікам даслаць яму нарэшце ўзоры заяваў на правядзенне масавых акцый. Аднак першы намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення аблвыканкама сп. Жукевіч на ўсе запыты Ўладзіміра Кацоры паведамляе: “рэкамендуем пры планаванні правядзення масавых мерапрыемстваў звяртацца ў гарвыканкам”. Пра публічнае абяцанне галоўнага ідэолага вобласці распрацаваць узоры заяваў ягоныя падначаленыя нібыта забыліся.

Цяпер актывіст Руху “За Свабоду” намераны дабівацца выканання публічнага абяцання ідэолага вобласці Анатоля Кацілы праз суд.

Нагадаем, гомельскія чыноўнікі метадычна адмаўляюць дэмакратычным актывістам у правядзенні мітынгаў і пікетаў на той падставе, што заяўка на правядзенне акцыі складзена няправільна альбо не дакладна. Менавіта гэтая практыка стала падставай для звароту з просьбай прадставіць узоры напісання заяў, якія на думку чыноўнікаў з’яўляецца правільнымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international