Інтэрнет-правайдэр засцерагае кліентаў ад распаўсюду «экстрэмісцкай інфармацыі»

2009 2009-05-14T12:17:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/list.jpg

Прыватны беларускі інтэрнет-правайдэр «Соло» папярэдзіў сваіх абанентаў «аб недапушчальнасці распаўсюду інфармацыі экстрэмісцкага і іншага супрацьпраўнага зместу».

Адпаведныя апавяшчэнні ад імя дырэктара прадпрыемства Уладзіміра Івашкевіча 13 траўня атрымалі па электроннай пошце карыстальнікі паслуг кампаніі «Соло».

Паводле ліста, шэрагам дзяржаўных органаў «распрацаваны і прыняты комплекс захадаў, накіраваных на недапушчальнасць распаўсюду ідэй экстрэмізму ў яго разнастайных праявах у моладзевай сферы».

У межах рэалізацыі гэтых захадаў на органы дзяржбяспекі РБ, акрамя іншага, ускладзеная задача «сумеснага (з зацікаўленымі структурамі) кантролю за выкарыстаннем камп’ютарных сетак з мэтай спынення распаўсюду праз іх…супрацьпраўных матэрыялаў».

У лісце гаворыцца, што ініцыявала такое апавяшчэнне ўпраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.

«Мы абавязаныя былі зрабіць такую рассылку. Камітэт дзяржаўнай бяспекі  паведаміў нашай кампаніі і іншым правайдэрам, каб мы апавясцілі ўсіх кліентаў. Сутнасць у тым, каб вы праз Інтэрнет не адпраўлялі парнаграфію, разнастайныя палітычныя здымкі, відэа. Вось такога роду інфармацыя не павінная распаўсюджвацца ад вашага імя», — паведамілі ў тэлефоннай гутарцы супрацоўнікі прадпрыемства «Соло».

Якім чынам будзе ладзіцца кантроль за магчымым распаўсюдам абанентамі экстрэмісцкай інфармацыі, супрацоўнікі правайдэра дакладна патлумачыць не змаглі: «Кантроль будзе весці, я так разумею, не наша кампанія, а якраз КДБ будзе гэта адсочваць. Мы проста абавязаныя вас праінфармаваць».

А з пытаннем, наколькі пры гэтым можа быць парушана канфідэнцыйнасць інтэрнет-карыстальнікаў, наогул перанакіравалі ў КДБ: «Гэтае пытанне вам лепш задаць КДБ, які і займаецца гэтым пытаннем. Кампанія “Соло” не прадастаўляе такой інфармацыі, і ў дамовах з кліентамі гэта прапісана. Калі толькі будзе пісьмовы запыт ад пэўных структур — міліцыі і іншых… У такім выпадку гэта магчыма, па ўзгадненні з кіраўніцтвам».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international