Уладзімір Лабковіч: Можна прагназаваць, што “Наша Вясна” ізноў не будзе зарэгістраваная

2009 2009-05-13T19:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/labkovi4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

Сябры ГПА “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога ў чарговы раз пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі, паведамляюць, што па месцы іх працы прыходзяць запыты і тэлефанаванні з мінюста. У працадаўцаў цікавяцца ўсялякай інфармацыяй, датычнай жыцця і дзейнасці іх супрацоўнікаў, што сталі заснавальнікамі праваабарончага аб’яднання.

 

Праваабаронцы разглядаюць падобныя дзеянні мінюста як пошук новых, сфальсіфікаваных, прычынаў для чарговай адмовы ў рэгістрацыі. Сведчанне таго, што міністэрства не збіраецца рабіць аб’ектыўную праверку дакумантаў і  рэгістраваць  аб’яднанне, заснавальнікі “Нашай Вясны” бачаць і ў тым, што выканаўцам па праверцы дакумантаў праваабарончага аб’яднання ізноў прызначаны спецыяліст Мінюста Аляксандр Харытон.

 

Да таго ж, учора, 12 траўня, па БТ быў паказаны сюжэт, дзе абсалютна ілжыва і неабгрунтавана абвінавачваліся і абражаліся і арганізацыя, і праваабаронцы.

 

Як зазначае законны прадстаўнік інтарэсаў заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” праваабаронца Уладзімір Лабковіч, усе гэтыя факты прыводзяць да высновы, што зноўку пачалася кампанія па дыскрэдытацыі праваабаронцаў. 

 

“Усё сведчыць пра тое, што ўлады па-ранейшаму не збіраюцца выконваць свае абавязальніцтвы ў забеспячэнні права на свабоду асацыяцыяў. Можна прагназаваць, што ГПА “Наша Вясна” ізноў не будзе зарэгістравана. І мы будзем у адным шэрагу з іншымі грамадскімі арганізацыямі, якім за апошні час адмоўлена ў рэгістрацыі, як тое на днях сталася з палітычнай партыяй БХД. Гэтая сітуацыя з’яўляецца яскравым пацверджаннем таго, што ніякіх сістэмных зменаў у Беларусі не адбываецца і ў праваабаронцаў на сёння фактычна няма магчымасці легальна дзейнічаць у краіне”, - дадаў праваабаронца.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international